Зіма – самая прыгожая і казачная пара года.
У гэтым яшчэ раз упэўніліся вучні 3”В” класа СШ №2 г. Глыбокае – члены клуба “Калейдаскоп”. Для іх праводзілася гульня-падарожжа “Зімовыя цуды”.
На першым прыпынку – “Зімовыя забавы” – дзеці адгадвалі загадкі пра зімовыя віды спорта, прымалі ўдзел у конкурсе “Намалюй снегавіка”.
Другі прыпынак падарожжа – “Накануне Рождества все сказку ждут и волшебства”- быў прысвечаны Калядам. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята; абмеркавалі апавяданні “Мальчик у Христа на ёлке” Ф. Дастаеўскага, “Девочка со спичками” Х. Андэрсена, “Рождественский ангел” С. Чорнага, “Глашина копилка” В. Першынай; паўдзельнічалі ў гульні “Каўпачок”, а таксама вадзілі карагод вакол ёлкі.
Потым члены клуба адправіліся ў падарожжа па рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза (трэці прыпынак падарожжа – “Беларускі Дзед Мароз”). Падчас прэзентацыі дзеці ўбачылі дом Дзеда Мароза, майстэрню Матулі Зімы, алею драўляных скульптур, Цудоўны Млын, домік Снягуркі, Скарбніцу і інш. Вучням вельмі спадабаліся гульні “Тэлеграма Дзеду Марозу” і “Падарункі Дзеда Мароза”.
На апошнім, чацвёртым прыпынку падарожжа, які называўся “Святочная пошта”, дзяцей віншавалі з Новым годам казачныя героі (Бураціна, Карлсан, Чыпаліна, Чырвоная Шапачка, Нязнайка, Майдадыр), якіх трэба было адгадаць. Дзеці паспяхова справіліся з гэтым заданнем. Удзельнікі святочнага мерапрыемства атрымалі цудоўны настрой і салодкія пачастункі. А затым усе спявалі караоке-песню “Кабы не было зимы…”.
15.12.2021г. Бібліятэкар А.А. Хахолка