У бібліятэцы не засумуеш!
Насычанай была работа Псуеўскай бібліятэкі ў жніўні. Для дзяцей сярэдняга ўзросту бібліятэкар правяла эказнаёмства “Эти забавные кошки”. Дзеці даведаліся пра гісторыю прыручэння кошак чалавекам, цікавыя звесткі аб іх, прыкметы, прыказкі, прымаўкі, адгадвалі “каціныя” загадкі, а яшчэ кожны з іх намаляваў свайго гадаванца і апісаў яго характар. Вельмі спадабалася гульня “Каты-героі мультфільмаў”, дзе не толькі ўспомнілі любімых казачных персанажаў, але і змаглі самі пафантазіраваць, прыдумляючы новых герояў (як правіла, гэта былі хатнія ўлюбёнцы).
Дзень вясёлых забаў “Без друзей меня чуть-чуть, а с друзьями много” сабраў дзяцей рознага ўзросту. На мерапрыемстве было шмат
цікавых конкурсаў, якія спрыялі згуртаванасці калектыву, выхаванні ў дзяцей пачуцця арганізаванасці, справядлівасці і сумленнасці. Гэта - гульня на ўгадванні “Кто я?”, настольная гульня “ Башня Дженга”. Гульня для дзяўчынак “Салон прычосак” дапамогла ім адчуць сябе сапраўднымі прафесіяналамі ў свеце моды.
Актуальнай для дзяцей была гадзіна бяспекі “Кто из нас заметит дым, набирает 101!”. Бібліятэкар расказала, як выглядае небяспека і чаму
яна ўзнікае, як выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго жыцця, знаходлівасць, кемлівасць, як карыстацца вогнетушыцелем.
Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Натхненне” праведзены майстар-клас “Вышивка атласными лентами”.
Бібліятэкар Паўлоўская Г.М., 31 жніўня 2021 г.