Тыдзень дзіцячай кнігі ў Празароцкай сельскай бібліятэцы

Презентация1

 

Канікулы — маленькае свята  для ўсіх: для вучняў,  для настаўнікаў,  для бацькоў. А вось для бібліятэкі гэты час  своесаблівы ,таму што ладзіцца  Тыдзень дзіцячай кнігі. У рамках Тыдня для вучняў малодшых класаў  сустрэча з кнігай у Празароцкай сельскай бібліятэкі ператварылася ў інтрыгуючае  дзейства, у якім кожны прыняў актыўны ўдзел.

Кн ж.царствоЛітаратурнае прадстаўленне “Книжное царство – премудрое государство” прайшло ў гульнявой форме . Дзеці чыталі вершы пра беражлівыя адносіны  да кнігі. Прапаноўвалася вярнуць прадметы ў казкі, якія згубіліся. Разгадвалі “музычныя” загадкі пра літаратурных герояў. Кожны ўдзельнік мерапрыемства  расказаў пра сваю любімую  кнігу. Напрыканцы  мерапрыемства юныя чытачы праспявалі песенку пра кнігу на матыў з мультфільма пра Маманцяня. Спрабавалі "любімае варэнне Карлсана", дэгуставалі шакалад, падарожнічаючы па старонках кнігі Ю.Івановай "Шакаладна – апетытная гісторыя".

Другое мерапрыемства  “Займальныя  вандроўкі” , было прысвечана падарожжу  па кнігах  К.Каганца і У.Ягоўдзіка   Знаёмства з кнігай К.Каганца“Нашыя птушкі”  праходзіла з гучным чытаннем урыўкаў.Тут і казкі, і апавяданні, і вершы, ёсць маленькія прыродазнаўчыя нарысы пра беларускіх птушак. Пачытаўшы гэту кнігу, ты сам захочаш назіраць за птушкамі.Заб

Уладзімір  Ягоўдзік быў прадстаўлены выставай “Падарункі ад дзядзькі Ягоўдзіка”. Дзеці дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных нарысаў , удзельнічалі ў віктарыне, распавядалі аб сваіх любімых хатніх пітомцаў, займаліся размалёўкай птушак.

Кн.нав нк Падчас бібліятэчнай забавы “А не поехать ли нам в гости к книгам-новосёлам”  бібліятэкар пазнаёміла юных  чытачоў з  кніжнымі  і часопіснымі навінкамі.  Дзеці чыталі вершы Яніны Жабко з кнігі “Беларусь-зямля святая”. Вершы нагадваюць пра тое, як мы любім і шануем нашу Радзіму. З задавальненнем разгадвалі загадкі, рэбусы ,гулялі ў гульні, прапанаваныя часопісамі. Напрыканцы разам зрабілі падборку кніг для чытання сваім малодшым брацікам і сястрычкам.

                                                                                     6.04.2021. Бурэнь В.І.,бібліятэкар Празароцкай с/б

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 31

Учора 33

За тыдзень 248

За месяц 1176

Усяго 65857

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-10-23

Зарэгістравалася: 208