26 верасня 2019 года Бібліятэка сямейнага чытання запрасіла сваіх чытачоў на пятую, юбілейную “Бібліяноч”.
Багата мерапрыемстваў ладзілася ў гэты вечар у Бібліятэцы сямейнага чытання. Пачалася “Бібліяноч” з выступлення навучэнца Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў Сяргея Міхалевіча.
Наведвальнікам былі прапанаваны кніжная выставы “І ў кніг ёсць тайны” і фотасушка “Па слядах “Бібліяночы”. Моладзь з задавальненнем удзельнічала ў інтэрактыўных літаратурных і краязнаўчых гульнях.
У файе бібліятэкі працавалі крэатыўная фотазона і літаратурная кавярня.
Удзельнікам “Бібліяночы” былі прапанаваны майстар-клас ад Ірыны Пачкоўскай (ДУА “Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна”), прэзентацыя выставы майстра Глыбоцкага Дома рамёстваў Юліі Арэхавай “Чароўны свет выцінанкі”, спекталь “Конскі партрэт” Л.Радзевіча, у пастаноўцы драматычнага калектыва Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці.
Шмат гледачоў сабраў і Чэмпіянат па чытанню ў слых. Вы думаеце чытаць у слых перад аўдыторыяй гэта лёгка? “Не. Гэта вельмі нялёгка”,- прыйшлі да высновы яго пераможцы - Лютынская Тамара Іванаўна, Баброўская Святлана Васільеўна і Белановіч Вікторыя.
Краязнаўчы пазл “Пазнай родны край” прысвячаўся гісторыі Глыбоччыны. З цікавымі паведамленнямі выступілі юныя краязнаўцы Белановіч Вікторыя, Бурэнь Дар’я і Казачок Дарына.
А напрыканцы “Бібліяночы” добры настрой падараваў цудоўны дуэт “Два БАЯНЫ” у складзе выкладчыкаў Падсвільскай музычнай школы Уладзіміра Бурэня і Мікалая Сауліча.
“Бібліяноч-2019” парадавала ўсіх удзельнікаў цікавымі зносінамі і яркімі эмоцыямі.
Супрацоўнікі бібліятэкі прыклалі ўсе намаганні, каб свята было пазнавальным, змястоўным і займальным,а яшчэ выказваюць словы ўдзячнасці ўсім, хто прыйшоў у бібліятэку і падтрымаў "Бібліяноч"!!!