Інавацыйны навігатар "Формула поспеху" у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

imag 123 e

 

Інфармацыйны навігатар “Формула поспеху”,прысвечаны выбару прафесіі, сабраў на чарговае пасяджэнне членаў клуба “Нашчадкі” Шунеўскай сельскай бібліятэкі.

Кіраўнік клуба Т. Аксяновіч пазнаёміла старшакласнікаў з асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на выбар прафесіі. Быў зроблены акцэнт на кнігу вядомага расійскага  псіхолага  Я.А. Клімава “Как выбирать профессию”, у якой апісаны   восем  асноўных фактараў. Была прапанавана відэапрэзентацыя пра топ-10 самых запатрабаваных прафесій на цяперашні час. https://www.youtube.com/video/zVx9czLnOjM.IMG 20190424 134656

У гульнёвай форме  членам клуба быў прапанаваны відэаматэрыял пра прафесіі, патрэба ў якіх з цягам часу адпала.Бурлакі, кучар, палацёр, фанаршчык і інш. – такія прафесііі сёння ўжо не патрэбны.

Знаёмства з сучаснымі прафесіямі прайшло ў форме вясёлай віктарыны: удзельнікі мерапрыемства атрымлівалі запісаную на паперы назву прафесіі - ім трэба было здагадацца, што гэта за від дзейнасці. Так, дзеці даведаліся, што стрынгер — гэта карэспандэнт, якому даводзіцца працаваць у зоне ваенных дзеянняў, або ў экстрэмальных умовах, піцэйоло - повар-спецыяліст па піцы, аквізітар – гэта звычайны страхавы работнік, вэб-садоўнік – спецыяліст, які падтрымлівае ў парадку сайты, сочыць за яго знешнім выглядам, абнаўляе яго, этычны хакер – чалавек, абавязкам якога з’яўляецца атака на сайты сваёй кампаніі, з мэтай выявы слабых месцаў у сістэме і шмат яшчэ якіх цікавых назваў.DSCF2624

Удзельнікам пасяджэння было прапанавана запоўніць невялікую анкету па выяўленні прафарыентацыйных інтарэсаў. У асноўным пытанні закраналі  тэму ведання прафесіі сваіх бацькоў і блізкай радні, планы пры паступленні пайсці іх шляхам, выказванне меркаванняў пра плюсы і мінусы прафесіі бацькоў.

IMG 20190424 141954А закончылася пасяджэнне вясёлай відэапрэзентацыяй пра прафесію бібліятэкара. https://vk.com/video_ext.php?oid=38692274&id=168593354&hash=4df9d5bab1ed0610

З пажаданнямі поспехаў у вучобе і правільным  выбары свайго далейшага шляху бібліятэкары развіталіся з членамі клуба “Нашчадкі” да наступнага пасяджэння.

       25 красавіка 2019г.      заг. Шунеўскай бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 22

Учора 91

За тыдзень 203

За месяц 1682

Усяго 97691

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-22

Зарэгістравалася: 236