“Саракі – пачатак вясны” ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

01 125746541

 

 

 

 

IMG 5864Падсвільская гарпасялковая бібліятэка правяла фальклорную гадзіну “Саракі – пачатак вясны”. 

У год малой радзімы трэба аднаўляць даўнейшыя святы, якія здавён шанавалі нашыя продкі. Вырашылі ўзгадаць "Саракі" і работнікі бібліятэкі. Адкуль пайшла назва свята? Існуе некалькі меркаванняў:

  • 22 сакавіка - дзень "веснавога раўнадзенства". Гэты дзень здаўна лічыцца нараджэннем новага земляробчага года, календара, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну.
  • Другое тлумачэнне звязана з птушкамі, сарокамі, жаўрукамі альбо кулікамі, якія маглі даць назву святочнаму дню. Бо аб пачатку новага вітка прыроднага абуджэння ўсё ж першымі абвяшчалі птушкі, якія вярталіся з выраю і неслі на сваіх крылах вясну!
  • Яшчэ адна назва гэтага свята звязана з праваслаўнай царквой. У гэты дзень вернікі ўшаноўваюць памяць "сорака Севастыйскіх пакутнікаў".

Многія нацыянальныя традыцыі рэгіёна або мясцовасці адносяць да нематэрыяльных каштоўнасцяў. Таму мы звярнулі ўвагу сяброў бібліятэкі на яшчэ адну асаблівую традыцыю, якая звязана з гэтым святам -  прыгатаванне клёцак! А клёцкі - нематэрыяльная каштоўнасць Глыбоцкага раёна! На свята Саракі сапраўдная гаспадыня не толькі выпякала 40 жаўрукоў, яна яшчэ гатавала 40 клёцак. Але ў гэты час ідзе вялікі пост, таму клёцкі гатовяцца посныя. Таму на нашым святочным стале былі і птушкі і клёцкі!  А прысутным было і весела, і смачна!

Усім  гасцям бібліятэкі, тым хто быў і тым хто не паспеў на клёцкі, жыхарам Глыбоччыны, мы жадаем вясны ў вашы сэрцы, цеплыні ў вашы душы, прыгажосці і шчодрасці ў ваша жыццё!

sm full.aspxСа святам!

Аўласевіч Н.К., бібліятэкар Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі, 25 сакавіка 2019 г.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 10

Учора 68

За тыдзень 195

За месяц 78

Усяго 67790

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-12-02

Зарэгістравалася: 210