7 ліпеня ўсе прыхільнікі беларускага паэтычнага слова адзначылі 135-годдзе з дня нараджэння вялікага песняра беларускай зямлі Янкі Купалы.
З гэтай нагоды ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы праводзілася гадзіна паэтычнага настрою “Чытаем вершы Янкі Купалы”. На стэндзе пад назвай “Вянок паэзіі”, упрыгожаным фотаздымкамі радзімы паэта - Вязынкі, на лёгкіх крыльцах матылькоў размясцілісянайбольш вядомыя вершы паэта.
Юныя чытачы і іх бацькі маглі самастойна выбіраць верш і выразна прачытаць яго ўслых. А ў падарунак атрымлівалі святочную закладку з прачытаным вершам.
Цудоўныя паэтычныя радкі Янкі Купалы прагучалі ў выкананні Крэміс Валерыі (СШ №3, 8 кл.), Храпавіцкай Ганны (СШ №2, 8 кл.), Кухта Алёны (г. Мінск, 8 кл.), Владыслава і Лідзіі Драбовічаў, а таксама супрацоўнікаў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Чыталі вершы і госці нашага горада – студэнты першага курса Мінскага беларускага ўніверсітэта культуры факультэта этнаграфіі і фальклору. Хлопцы і дзяўчаты праходзяць практыку ў нашым раёне, знаёмяцца з фальклорам Глыбочыны і мелі гонар упрыгожыць святкаванне Купалля сваімі песнымі, танцамі і ігрышчамі...
Гадзіну паэтычнага настрою “Чытаем вершы Янкі Купалы” падрыхтавала і правяла галоўны бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Трапук М. Г.