Да Дня абаронцаў Айчыны ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна кінамастацтва “Алые паруса Василия Ланового”, на якую былі запрошаны супрацоўнікі падатковай інспекцыі.
Імя Васіля Ланавога было выбрана не выпадкова: ён зняўся ў знакавым для ўсіх людзей ваеннай прафесіі фільме “Афіцэры”.
Для гасцей была падрыхтавана прэзентацыя аб жыцці і творчасці легендарнага акцёра. Дэманстраваліся ўрыўкі з фільмаў, гучалі вершы, прысвечаныя яго творчасці.