Урок мужнасці “Мы этой памяти верны», прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбыўся ў Празароцкай сельскай бібліятэцы для вучняў старэйшых класаў.
Бібліятэкар спынілася на асноўных гістарычных момантах той вайны, нагадала, што 15 лютага 1989 года апошняе падраздзяленне 40-й арміі СССР пакінула Афганістан. У ходе мерапрыемства вялася размова пра землякоў-інтэрнацыяналістаў, ураджэнцаў Празароцкага сельсавета - Акачонка Валерыя Леанідавіча, Булаха Сяргея Іванавіча, Валюшку Мікалая Францавіча, Кашко Мікалая Сцяпанавіча і Шынкевіча Аляксандра Леанідавіча.
Вучні нагадалі ураджэнцаў Глыбоцкага раёна, загінуўшых у Афганістане. Школьнікі прагледзілі відэапрэзентацыю “Афганистан болит в моей душе”, якая змешчана на сайце Глыбоцкай ЦБС.
Закончыўся урок мужнасці хвілінай маўчання і аглядам выставы “Боль і памяць Афганістана”.