Памяці ваеннага подзвіга землякоў, набліжаўшых Перамогу, была прысвечана сустрэча з падлеткамі 7 мая ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы.
Ужо нет побач з намі ветэранаў, але памяць аб іх павінна захоўвацца, — такой была асноўная думка сустрэчы. 26 ветэранаў былі нам вядомы, яны жылі ў Падсвіллі, з імі сустракаліся, слухалі іх успаміны... http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/veterany-vyalikaj-ajchynnaj-vajny/1765-vakhta-pamyatsi-my-pomnim-vashyya-imjony-padsvilski-pasyalkovy-savet Але будуць вяртацца імёны і тых, аб кім, магчыма, забыліся ў часе...
Падлеткі ўзгадалі гісторыі подзвігаў Яўсея Дзягілева, Івана Галынскага, Васіля Мармышова, якія пахаваны ў брацкай магіле г.п. Падсвілля.
“Зямны паклон вам, мужныя салдаты,
багатыры Радзімы дарагой.
Імёны вашы мы шануем свята,
яны навекі ў памяці людской”.
Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі, 14.05.2021