Стала традыцыяй Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі 21 лютага сабіраць разам тых, хто шчыра любіць родную мову, для каго яна гучыць пералівамі музыкі і рыфмы.
У гэты дзень мы ўзгадваем юбіляраў, мастроў слова Глыбоччыны. На гэты раз з юбілярам 2020 года з’яўляецца Ганна Зінкевіч.
Госці бібліятэкі, Валянціна Дзмітрыеўна Лагош, Александра Іванаўна і Марьян Мечыслававіч Місевічы, Людміла Мікалаеўна Акунявец, Зоя Ігнацьеўна Зарыцкая, Любоў Міхайлаўна Нікіціна выказалі сваё бачанне месца матчынай мовы ў жыцці чалавека.
Яны з задавальненнем, шчыра і эмацыянальна прачыталі вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку і Ганны Зінкевіч, а таксама свае ўласныя.... Чым падцвердзілі выказванне Ніла Гілевіча пра тое, што акрамя беларусаў беларускую літаратуру ніхто чытаць не будзе...
А дзякуючы Мікалаю Саўлічу і Уладзіміру Бурэню на свяце гучалі беларускія найгрышы і песні.
Свята ўдалося, беларуская мова ў Падсвіллі будзе жыць!..
Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі
25 лютага 2020 г.