У Год малой радзімы, 29 снежня, у Глыбоцкай ЦРБ адкрылася мабільная выстава "Дороги вайны. Дороги мира. Дороги памяти". Ініцыятары і арганізатары выставы -"Смоленское региональное общественное движение развития институтов гражданского общества "Земляки".
Выстава ўяўляе сабой старонкі выдання "Атлас памяці", якое напярэдадні было прэзентавана ў бібліятэцы. Атлас створаны па выніках мотапрабегу ўдзельнікаў грамадскага руху па месцах баеў на Віцебшчыне часу Вялікай Айчынанй вайны.
На 88-мі старонках Атласа - унікальная інфармацыя, дзе спалучаюцца фотаматэрыялы і апісанне памятных аб'ектаў, воінскіх мемарыялаў, а таксама зроблена прывязка да геаграфічных каардынат.
Першымі наведвальнікамі выставы былі вучні 4 "в" класа СШ№1 (кл. кіраўнік Я.І.Шурпік). Дзеці з цікавасцю разглядалі фотаздымкі, асабліва на старонцы Глыбоцкага раёна.
На прапанову бібліятэкара падняць рукі тым, у каго прадзеды былі на фронце або ў партызанскіх атрадах, вырас лес рук. Прыемна, што бацькі школьнікаў памятаюць пра сваіх дзядоў і расказваюць пра іх ужо сваім
дзецям.
А потым клас падзяліўся. Хлопчыкі пайшлі глядзець танкі, а дзяўчаткі - фатаграфавацца ля ёлкі з Дзедам Марозам і Снягуркай.
Ізаітка М.В. 21 снежня 2018 г.