Да 90-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча

 

 Gilevich 11 14 

 30.09.21

30 верасня — 90 год з дня нараджэння  Ніла Сымонавіча Гілевіча (30.09.1931 – 29.03.2016).  Бацькі  – сяляне, натхнёныя ідэямі камунізму, вырашылі назваць сына Нінел, Ленін наадварот . Пазней Гілевіч змяніў гэта імя на “Ніл”.

У сям'і Гілевічаў было 10 дзяцей (двое памерлі ў маленстве) Адзін з чатырох братў Ніла Сымонавіча —  пісьменнік Мікола Гіль.

У 15 год Н.Гілевіч дэбютаваў  з вершам  "Яблынька" (1946 г., часопіс “Бярозка”). Аўтар расказваў пра салдата, які перад самай вайной пасадзіў дзічку, прышчапіў яе і праз усё ваеннае ліхалецце пранёс надзею на сустрэчу з ёю.

У Саюз пісьменнікаў Беларусі быў прыняты будучы студэнтам ІІІ курса БДУ (1954)

Аўтар 28 друкаваных выданняў — паэтычных, сатырычных, гумарыстычных, драматычных, дзіцячых.

Раман у вершах “Родныя дзеці” пісаў 12 год.

З 15 п’ес Н.Гілевіча ніводная не была пастаўлена на сцэне.

Звыш 100 вершаў паэта пакладзены на музыку і выдададзены ў песенных зборніках.

Перавёў на беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх і інш.).  

Меў 10 розных тытулаў, узнагарод і і прэмій.

Быў апошнім з 8 паэтаў, меўшых званне "Народны" — Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанко, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч.

Толькі праз 30 год пасля публікацыі паэмы “Сказа пра Лысую гару” Ніл Гілевіч прызнаўся ў аўтарстве твора.  

23 тамы складаюць збор сачыненняў Ніла Гілевіча.  Частку з іх паэт выдаваў за свае грошы.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 2

Учора 47

За тыдзень 478

За месяц 1957

Усяго 97966

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-26

Зарэгістравалася: 236