Лета ў «Маладосці» пачынаецца з гумарыстычнай аповесці Андрэя Сідарэйкі «Маладыя, альбо Вясёлыя будні сям’і Курачкіных». Выпускніца філфака БДУ Паліна Басалыга знаёміць з падборкай вершаў «Святло і цемра».
Таксама ў часопісе змешчаны:
Абразкі Канстанціна Касяка аб’яднаны агульнай назвай «Да дзядоў на магілы».
Проза і паэзія Зіновія Прыгодзіча, Міхася Пазнякова, Ганны Навасельцавай, Наталлі Канстанцінавай.
Падборка вершаў Ірыны Бяльковіч «Кахання прамень».
«Дыялог пакаленняў», у якім развагамі пра жыццё і творчасць дзеляцца дзед і ўнук — літаратуразнаўца, перакладчык, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Чарота і студэнт філалагічнага факультэта БДУ Цімафей Чарота.
Апавяданні Вірджыніі Вульф «Новая сукенка» і «Пазнака на сцяне», перакладзеныя Марынай Макарыч.
Каму цікава беларуская літаратарура, запрашаем у бібліятэкі Глыбоцкага раёна!