Zvalevski 01j 1

Пачытаем пра маральныя канфлікты, любоўныя перажыванні і крызісныя станы душы ў новай кнізе Алеся Жука "Сок манга" (Мн., 2021).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Жук разам са сваімі героямі разважае пра пачуццё і абавязак, шчасце і хуткаплыннасць часу, пра лёс і прызначэнне чалавека.


Людка з апавядання, якое дало назву кнізе, перажывае «незнаёмае, страшнае шчымліва-салодкае» ператварэнне з дзіцяці ў жанчыну. Каханне не прыносіць ёй шчасця, як і герою апавядання «Водсветы зорак», які ахвяраваў працай у лясніцтве дзеля прыгажуні Ліды. Юра Спіцын любіць свайго маленькага сына трывожнай любоўю бацькі, прагне быць з ім побач, каб абараніць, але «на душы даўняя адзінота», бо з жонкай яны адно аднаму чужыя («Ісці доўга...»). 

Рэха вайны гучыць у апавяданнях «Летняя прыгода», «Жонка героя», "Свята Перамогі" .Даўно адгрымела вайна, але не зажылі раны на сэрцы ў беларусаў. Пякельны ўспамін аб забітых карнікамі дзецях адбірае ў дзеда Ляксея ягонае жыццё. Былому партызану Хведару сняцца дні і ночы ў атрадзе, і не можа ён дараваць аднавяскоўцу-паліцаю.

Сустрэча з выпадковай дзяўчынай-правадніцай у вагоне прымушае яфрэйтара Валожына, шчасліва закаханага, адчуць раптоўную трывогу і сум («Сінія незямныя агні»). «Пінцэт» — пра той складаны перыяд у жыцці чалавека, калі час мяняць штосьці сышоў незваротна, але і жыць, як раней, немагчыма. Герой аповесці «І сніўся сон...» паспяховы канструктар Берасневіч сярод курортных пейзажаў аддаецца ўспамінам і разумее, што «сапраўднае каханне засталося толькі прамінулым спадзяваннем». 

Псіхалагічная проза Алеся Жука пранізана спачуваннем чалавеку, шчымлівай трывогай за яго лёс, за крохкасць нашага свету — пачуццямі, якія выяўляюць сапраўднага пісьменніка.

Алена Брава.

Па матэрыялах сайта https://zviazda.by

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2024 gk

80 god vuzvalennya Belarusi

forum 2024

bazar 2024g

mchs

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 166

Учора 198

За тыдзень 772

За месяц 2932

Усяго 139093

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-04-18

Зарэгістравалася: 283