Ці знаёмыя вам такія вядомыя гістарычныя персанажы як Леў Сапега і Соф'я Гальшанская? Несумненна! А ці чулі вы што-небудзь пра "палоннага адзіноты" Леапольда Родзевіча ці пра "зачараванага захавальніка старажытнасцяў" Генрыке Татура? Калі не, тады беларуская паэтэса і празаік Людміла Рублеўская з задавальненнем пазнаёміць з гэтымі малавядомымі, але ад гэтага не менш цікавымі персанажамі ў трэцяй кнізе гістарычных нарысаў «Рыцары і дамы Беларусі», якая выйшла ў свет сёлета.
Гэтая кніга, як і папярэднія дзве, выпушчаныя ў 2013 і 2016 гадах, мае шмат цікавых тэкстащ, у якіх аўтар на простай і даступнай мове апавядае чытачам пра цікавых людзей, гістарычных дзеячоў, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі, і акунае ў падзеі іх жыцця. Імёны многіх з іх не вядомыя шырокай публіцы. Можна сказаць, што тут сабраны гісторыі, аб якіх мы, магчыма, і не здагадваліся. Россып незвычайных гістарычных фактаў суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам. Кніга, як і серыя ў цэлым, ідэальна падыходзіць для людзей, неабыякавых да нашай гісторыі, і для людзей, якія любяць адкрываць для сябе ўсё новыя і новыя таямніцы.
Рублевская, Л. И. Рыцари и дамы Беларуси : исторические очерки / Людмила Рублевская. — Минск : Мастацкая літаратура, 2013.
Па матэрыялах сайта "Нацыянальная кніжная палата Беларусі"