:

Гаспадыня вясельнай кухні 

Чытаць на галодны страўнік не рэкамендуецца…

Ведай нашых. Ніна Курылёнак (Хаванская)  

Приглашаем на презентацию книги!…

Ведай нашых. Вікенцій Дрозд 

Герой Первой мировой Викентий Дрозд и его роль в жизни Язэпа Дроздовича. Репортаж из Глубокого…

Выстава "Майстэрства рук,шчодрасць сэрца" у Шунеўскай бібліятэцы

 IMG 3142

 

DSCF2861У Шунеўскай бібліятэка адбылася  прэзентацыя выставы “Майстэрства рук, шчодрасць сэрца”, на якой прадстаўлены работы народнага майстра  Беларусі Ермаловіч Марыі Вячаславаўны і Міхалевіч Лідзіі Міхайлаўны.DSCF2862IMG 20190618 113142

Загадчык бібліятэкі  І.Ф. Нікіфаровіч  падрабязна   расказала  прысутным   пра кожную  ўдзельніцу выставы.

 Ермаловіч Марыю Вячаславаўну многія ведаюць як майстра  па традыцыйным  саломапляценні. Працуючы ў Глыбоцкім Доме рамёстваў актыўна ўдзельнічала ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах, кірмашах, конкурсах і фестывалях народнай творчасці. За творчую дзейнасць узнагароджана граматамі,дыпломамі і прэміямі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Яна з'яўляецца сябрам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. У 2011 годзе Ермаловіч Марыі Вячаславаўне было прысвоена званне народны майстар Беларусі.

Выйшаўшы на пенсію, яна не толькі не закінула свой занятак, але і пачала займацца новай для сябе справай- стала шыць лялькі-цільды (лялькі з тканіны сваімі рукамі). Яшчэ адным цікавым заняткам для яе стала  стварэнне адзення для лялек. Яна вяжа на спіцах ішыдэлкам, вышывае, робіць лялькам прычоскі. Для гэтага актыўна  карыстаецца інтэрнэтам, дзе знаёміцца з такімі ж майстрамі і дзеліцца набытым вопытам, чэрпае штосьці для сябе. Для вопраткі адной з лялек яна выпісвала   майстар-клас нават з Украіны. Марыя Вячаславаўна  ні хвілінкі не сядзіць без любімай справы,у яе  шмат ідэй і задумак.

        Зацікавілі наведвальнікаў бібліятэкі  і вышываныя карціны  былога дырэктара Шунеўскай школы  Міхалевіч Лідзіі Міхайлаўны. Вышывае яна  з дзевяці год,вучылася гэтаму майстэрству ў маці. Свае работы яна нідзе не выстаўляла і не паказвала, толькі час ад часу дарыла сябрам і родным. Акрамя прыгожых карцін, яна  вышывае ручнікі, сурвэткі. На работу над адной карцінай затрачвае каля месяца. Лідзія Міхайлаўна на заслужаным адпачынку, таму часу на любімы занятак ёй хапае. Зараз заканчвае вышываць карціну “Бэз”, у далейшых планах – вышыць “Букет рамонкаў”. Бібліятэкары звярнулі ўвагу на яе цікавасць да часопісаў па вышыванні. Даведаўшыся пра хоббі Міхалевіч Л.М., прапанавалі ёй зрабіць выставу работ і атрымалі згоду.

      Выстава выклікае цікавасць у чытачоў рознага ўзросту. Кожны, прыйшоўшы ў бібліятэку, абавязкова  цікавіцца работамі таленавітых зямлячак.

       Мы жадаем ім далейшых поспехаў, творчага натхнення, здароўя і дзякуем за ўдзел у выставе!

                                                   21 чэрвеня 2019г.    заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 26

Учора 118

За тыдзень 659

За месяц 1572

Усяго 38407

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-22

Зарэгістравалася: 164