:

Год малой радзімы ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы

01 god maloj rodiny Belarus 2018 2020

8Ar8Axv5rY8Красавік 2019 г. у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы праходзіць пад знакам Года малой радзімы.

Для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту прайшлі гучныя чытанні “Запрашаем у карагод казачных прыгод”,  падчас якіх дзеці пазнаёміліся з казкай Алеся Жыгунова “Баравічок  на скутары” і яшчэ раз успомнілі пра тое, якія бываюць грыбы, і як правільна іх збіраць.

 

 

EhcsWoiejTAДля ўдзельнікаў клуба “Юныя сябры бібліятэкі” была падрыхтавана краязнаўчая гадзіна “Малая родина – большая любовь”, падчас якой прысутныя прадоўжылі знаёмства з дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На гэты раз тэмай мерапрыемства  сталі традыцыйныя стравы Глыбоччыны – маслены баран і жытні хлеб.

На працягу сустэчы дзеці даведаліся пра такіх жанчын, як Сцепаніда Аляксандраўна Лупач і Марына Іванаўна Хрол, а таксама, пры дапамозе відэафільмаў, пазнаёміліся з тэхналогіямі прыгатавання масленага барана і жытняга хлеба.

K4FdwZxz JAЯшчэ адзначым, што ў бібліятэцы пачала працаваць выстава малюнкаў “Малюем Радзіму разам”. Запрашаем усіх прыняць удзел у выставе, намаляваць свой родны край.

Малая радзіма – гэта месца, куды хочацца вярнуцца. Тое месца, дзе ты заўсёды шчаслівы, дзе цябе чакаюць родныя і блізкія, дзе твая гісторыя і твае традыцыі. Дык давайце будзем памятаць пра гэта, каб любоў да малой радзімы заўсёды жыла ў нашых сэрцах.

Бондар Анастасія, 2019, 18 красавіка

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 44

Учора 47

За тыдзень 229

За месяц 773

Усяго 25842

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-09-20

Зарэгістравалася: 143