:

Маляваныя дываны ў Ломашаўскай бібліятэцы

01 belarusikami3641 300x213

49lpivM5FCc21 сакавіка 2019 г. у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае паседжанне клуба “Юныя сябры бібліятэкі”, якое было прысвечана Году малой радзімы.

Для ўдзельнікаў клуба была падрыхтавана краязнаўча-пазнавальная гадзіна “Жывая культура: маляваныя дываны”, падчас якой прысутныя праглядзелі відэафільм “Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер'я” тэлеканала Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь “Беларусь 3”.

З відэафільма дзеці даведаліся пра творчасць і жыццё наша легендарнага мастака Язэпа Драздовіча, а таксама пра людзей, якія займаюцца адраджэннем традыцыі маляваных дываноў (Святлану Скавырка) і пра тыя месцы, дзе маляванакі ствараюцца і захоўваюцца (нашу Глыбоччыну).

EZO5uuGYebo

Асобнай старонкай мерапрыемства стала спроба стварыць сваю маляванку. На тканіне белага колеру, гуашшу, але ж - сваю, уласную!

Упэўнены, што мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым. І ўсе прысутныя змаглі яшчэ раз адчуць гонар і павагу за свай родны край – сваю Глыбоччыну!

Бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі Бондар Настасся.

 

25 сакавіка 2019 г.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 21

Учора 41

За тыдзень 101

За месяц 280

Усяго 40921

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-08

Зарэгістравалася: 177