:

Этнаграфічны ўрок "Хата з матчынай душою" у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

66c90b8e 8afa 4dc9 9716 73daea8f71c8

 

Першае ў гэтым годзе пасяджэнне падлеткавага клуба “Нашчадкі” у Шунеўскай бібліятэцы было прысвечана жыццю і побыту беларусаў. Этнаграфічны ўрок “Хатка з матчынай душою” дазволіў бліжэй пазнаёміцца з даўнімі рэчамі сялянскага ўжытку, з мноствам прыкмет і павер’яў, звязаных з гэтымі прыладамі.

З дапамогай  відэапрэзентацыі дзеці мелі магчымасць наглядна ўбачыць як выглядае печ, прасніца, кросны, маслабойка, гліняны посуд, плеценыя кашы, карабы, вярэнькі, лапці, саматканыя дываны, кажухі, пашытыя з авечай скуры, валёнкі, зваляныя з воўны. Дзеці ахвотна расказвалі што з гэтых рэчаў яны бачылі раней, што захавалася ў іх  бабуль і сёння.

Для замацавання пачутага, прысутным былі прапанаваны загадкі. Хуткія і правільныя адказы  дзяцей сведчылі аб тым, што тэма іх захапіла,  а пераклад нязвыклых беларускіх слоў на рускую мову стаў для іх вельмі цікавым спаборніцтвам на дакладнасць адказаў. Некаторыя прыкметы і павер’і, звязаныя з печчу, парогам, хлебнай дзяжой, пра якія расказвала бібліятэкар, аказаліся ім знаёмымі, а некаторыя наадварот- нязвыклымі і цікавымі.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці бліжэй пазнаёміліся з кнігай  М. Маляўкі “Сядзіба, або Хата з матчынай душою”, у якой  сабраны абразкі з жыцця  вёскі,перасыпаныя народнымі прыкметамі, прыказкамі і прымаўкамі, жартамі, загадкамі.  А вершы, якія таксама змешчаны ў кнізе, напаўняюць яе душэўным святлом.

Вынікам пасяджэння стала тое, што шмат павучальнага і цікавага было ў жыцці нашых продкаў, а наша задача ведаць, захоўваць і берагчы гэтае багацце для нашых нашчадкаў.

                                                                     30.01.2019 г.            Заг. бібліятэкі Нікіфаровіч І.Ф.

image 0 02 04 V

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 22

Учора 41

За тыдзень 102

За месяц 281

Усяго 40922

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-08

Зарэгістравалася: 177