:

Дзень малой радзімы ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

000538 14416

 

18 мая ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы праведзены адзіны Дзень малой радзімы, у рамках якога для нашых наведвальнікаў адбыліся цікавыя мерапрыемствы:

 

1. Знаёмства з  візітнай карткай горада, якая змяшчала фотаздымкі і інфармацыю аб Глыбокім - 5661асаблівасцях размяшчэння горада, яго насельніцтве, вядомых архітэктурных і культурных помніках, прамысловых прадпрыемствах, навучальных установах і інш. Візітная картка атрымалася яскравай і прыцягальнай. На яе звярталі ўвагу, бо яна пашырала веды і змяшчала шмат новай інфармацыі. 

 

 

 

 

SAM 2485SAM 2487

2. Адбылася прэзентацыя  кніжна-ілюстраванай выставы “Слаўныя імёны родных вуліц”, якая змяшчае наступныя радзелы:

  • “Гістарычная слава Глыбоччыны”, на якой прадстаўлены матэрыял аб гісторыі ўзнікнення Глыбокага і значны ўклад у развіццё мястэчка Язэпа Корсака;
  • “Працоўная слава Глыбоччыны” змяшчала інфармацыю аб нашых слаўных земляках П.Сухім, В. Ламака, Л. Пугаўке, Ю. Сабалеўскім, М. Клімянку.
  • “Культурная слава Глыбоччыны” знаёміла з жыццём і дзейнасцю таленавітых жыхароў глыбоцкага раёна Я. Драздовіча, І. Буйніцкага, Ф. Ляшонка, А. Дубровіча, Л. Ракоўскага;

Імёны гэты асоб, праславіўшых наш горад і раён, носяць назвы вуліц Глыбокага. Выстава выклікала цікавасць і карысталася попытам у наведвальнікаў.

5661

3. Паседжанне дзіцячага пазнавальнага клуба “Кнігавічок”. Сустрэча пад назвай “Гэта наш з табою горад, гэта наша з табою гісторыя” пазнаёміла дзяцей з гісторыяй горада, паходжаннем назвы, яны здзейснілі завочнае падарожжа па гістарычных мясцінах Глыбокага. Размова вялася пра асаблівасці жыцця ў горадзе ў розныя часы, архітэктурныя збудаванні розных перыядаў. 

“Кнігавічкі” даведаліся аб знакамітых земляках Глыбоччыны. Глыбокаму былі прысвечаны вершы ўласнага сачынення, якія  хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі з асаблівым гонарам.

SAM 2495Выстава малюнкаў на тэму “Мой любімы горад” паказала, якім бачаць Глыбокае маладыя гараджане ...  

З задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе “Мой горад – самы…”, дзе кожны меў магчымасць даць арыгінальны эпітэт гораду, а ў конкурсе “Я ведаю вуліцу... ” трэба было без паўтарэнняў пералічыць як можна больш назваў вуліц горада.

Мерапрыемства выклікала ў дзяцей цікавасць да гісторыі роднага горада і гонар за тое, што яны ў ім жывуць.

SAM 2481

4. Удзел у анкетаванні  “Ты і наша гісторыя”, вызначаў узровень ведаў аб Глыбокім. Некаторыя з пытанняў былі даволі складанымі, таму для пашырэння ведаў бібліятэкары праводзілі агляд краязнаўчай літаратуры.

5.  Тэст “Я тут жыву”, праверыў веды хлопчыкаў і дзяўчынак аб гісторыі Беларусі. Адказы паказалі добрыя веды ўдзельнікаў фактаў, падзей, асоб мінулага і сучаснага нашай краіны. 

На працягу ўсяго года ў бібліятэцы будуць праводзіцца мерапрыемствы, прысвечаныя малой радзіме. 

22 мая 2018 г.,

Андрыеўская Т.І, загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 26

Учора 171

За тыдзень 602

За месяц 2323

Усяго 39158

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-28

Зарэгістравалася: 165