:

Кому подарить книгу? 

День 14 февраля, безусловно, известен, прежде всего, как День святого Валентина или День всех влюблё…

Гаспадыня вясельнай кухні 

Чытаць на галодны страўнік не рэкамендуецца…

Ведай нашых. Ніна Курылёнак (Хаванская)  

Приглашаем на презентацию книги!…

Ведай нашых. Вікенцій Дрозд 

Герой Первой мировой Викентий Дрозд и его роль в жизни Язэпа Дроздовича. Репортаж из Глубокого…

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Пліскага сельсавета

01 Plissa 1

Ляжаць у зямельцы адной

Усе, загубленыя вайной...

Хто ў лесе, полі, каля дарогі...

Сцежкі бягуць па многіх.

I вецер шэпча зялёны

Пра вочы іх і імёны.

М.Баравік

Gatovshchina 1У цэнтры в. Гатаўшчына, побач з будынкам клуба, размешчаны помнік-абеліск землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.  З франтоў вайны ў Гатаўшчыну і навакольныя вёскі не вярнулася дадому 97 чалавек. Помнік пастаўлены у 1967 г.  На ім надпіс “Вечная слава воинам землякам, павшим за Родину. 1941-1945”.

Gatovshchina 2

 

 

 

 

 

 

Plissa 1Брацкая магіла ахвяр вайны, жыхароў-яўрэяў в.Пліса знаходзіца за 1 км ад вёскі. Помнік ­ –  камень-валун, на якім выбіта  шасцівугольная зорка і тэкст: “Здесь 1 июня 1942 года было расстреляно фашистами 410 еврейских мирных жителей. Вечная им память”.  Усяго на гэтым месцы расстраляна 419 чалавек. Помнік пастаўлены ў 1998 годзе на сродкі, сабраныя яўрэямі-землякамі ў Ізраілі па ініцыятыве Мошэ Цымкінда, цудам уратаваўшагася ад расстрэлу. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №5596”.

 

Mhyuto 1 1969Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца ў цэнтры в. Мнюта каля праўлення гаспадаркі. У гады вайны жыхары вёскі Мнюта і іншых населеных пунктаў актыўна змагаліся за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. 117 землякоў аддалі жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У памяць аб загінуўшых ў 1969 г. узведзены помнік.

Аўтар – жыхар в.Мнюта В.Матюшонак, які самастойна распрацаваў эскіз помніка і пабудаваў яго. Помнік зроблены з бетона і мармуровай крошкі, вышыня помніка 13 м. Ён прадстаўляе сабой трохчастковы абеліск, пастаўлены на конус-пастамент з прыродных валуноў. На сярэдней частцы абеліска – герб Савецкага Саюза, ніжэй – барэльефы савецкіх воінаў і партызан (цэнтральны паказ у фас, бакавыя – у профіль). На помніку змешчаны надпіс “Священна память о вас  1941-1945”  і дошкі з імёнамі загінуўшых землякоў.

Mhyuto 2 1969Mhyuto 3 1969

 

 

 

 

 

Matyukovo 2У самым цэнтры в. Мацюкова у скверы ля Дома культуры размешчаны помнік 5 землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта вечны напамінак аб жудасных падзеях ваеннага часу. Скульптура партызана і дзяўчыны пастаўлены ў 1975 г. На помніку шыльда з надпісам “Подвиг народа бессмертен. Лермонтов Н.А., Матюшонок М.И., Немиро И.И., Петкевич И.А., Подорский Г.И. ”  Аўтар помніка невядомы.

 

“Набліжаючыся да помніка, мы бачым салдата, які смела глядзіць наперад і моцна трымае ў руках аўтамат. Уся яго постаць гаворыць аб веры ў светлае будучае. Побач з ім – дзяўчына. Яна прысела, каб пакласцІ кветкі, якія трымае ў руках. Гэты букет прызначаны тым, хто здабываў перамогу, хто смела ішоў змагацца з ворагам, каб вызваліць сваю зямлю ад захопнікаў.

На п'едыстале помніка напісаны прозвішчы нашых землякоў, загінуўшых у гады вайны. Ім таксама хацелася жыць, але ўсяму перашкодзіла вайна… Кожны год 9 мая на гэтым месцы збіраюцца вучні школы,  моладзь, вяскоўцы, каб ушанаваць памяць аб загінуўшых”.

 Matyukovo 1Plehnevich M. 018 мая 1987 г. на цэнтральнай сядзібе калгаса "Рассвет" ў в.Мацюкова адбылося перазахаванне астанкаў былога сакратара Пліскага падпольнага райкама камсамола Мікалая Аляксандравіча Пляхновіча і двух невядомых партызан, які з паслеваеннага часу спачывалі на ўскрайку леса. 

На жалобным мітынгу прысутнічалі дзве родныя сястры Мікалая: Валянціна і Святлана, брат Уладзімір, жыхары навакольных вёсак, прадстаўнікі райкома партыі, работнікі райкома камсамола. Вось як расказваюць пра падзеі таго часу    старажылы:

"Ішла вясна 1944 года. Людзі тады яшчэ не ведалі, што праз тры месяцы ўся Беларусь вызваліцца ад фашысцкай навалы. На хутар, дзе жыла Ганна Рубашка, зайшлі трое хлопцаў. Гаспадыні не было ў хаце, але незнаёмыя засталі сясцёр - Лену і Валю (дзяўчаты былі не мясцовыя, і ніхто не ведаў, як яны апынуліся тут). Аднаго з хлопцаў Лена крыху ведала, яго звалі Мікалаем. Быў ён родам з мястэчка Шуміліна, працаваў у райкоме камсамола і прымаў яе ў камсамол.

Не паспелі толкам пагаварыць, як на хутар на 25 падводах завіталі паліцаі. Уцячы было немагчыма. Прыкрываючы адыходзячых да лесу сясцёр і сваіх сяброў, Мікалай адкрыў агонь. Дзяўчаты дабеглі да лесу і схавалІся ў ім, хлопцам жа не ўдалося пераадолець тых дзве сотні метраў, якія раздзялялі хутар і лес. Для іх яны аказаліся надзвычай доўгімі. Сам Мікалай, адстрэльваючыся, дабег да лесу, але сілы пакідалі яго: адзін супраць пяцідзесяці. Мікалай быў паранены. Ён бег, правальваючыся ў глыбокі снег і пакідаючы за сабой крывавы след. Аборону прыняў ля вывернутай ёлкі.

Тут і ўдыхнуў Мікалай апошні раз лёгкі пах лесу, акінуў патухаючымі вачыма блакіт веснавога неба. Пачуўшы стрэл ля сваёй хаты, Ганна Рубашка паспяшалася дадому, але і яе шлях абарвала фашысцкая куля.

Лена ж з Валяй прабраліся на хутар да Ціхана Рыбакова і там перачакалі бяду. На наступны дзень Лена знайшла Мікалая. У яго быў прастрэлены вісок і грудзі. Хлопец быў у адной нацельнай бялізне.... Потым жыхары пахавалі салдат на тым жа месцы, на ўскрайку лесу."

 Марцынкевіч, Р. Памяць: Ніхто не забыт – нішто не забыта // Веснік Глыбоччыны.- 1987.- 6 чэрвеня

Л-ра: Якімовіч, А. Пераемнасць пакаленняў / А.Якімовіч // Шлях перамогі. - 1987. - 2 ліпеня

Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў  ад 27.12.1990 № 348 помнік М.А.Пляхновічу ўнесены ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 40

Учора 98

За тыдзень 138

За месяц 1859

Усяго 38694

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-25

Зарэгістравалася: 165