:

Кому подарить книгу? 

День 14 февраля, безусловно, известен, прежде всего, как День святого Валентина или День всех влюблё…

Гаспадыня вясельнай кухні 

Чытаць на галодны страўнік не рэкамендуецца…

Ведай нашых. Ніна Курылёнак (Хаванская)  

Приглашаем на презентацию книги!…

Ведай нашых. Вікенцій Дрозд 

Герой Первой мировой Викентий Дрозд и его роль в жизни Язэпа Дроздовича. Репортаж из Глубокого…

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Падсвільскага сельсавета

01 Padsville

Ля абеліскаў — бярозкі, клёны.

На плітах Славы стаяць імёны

У лесе, полі, каля дарогі.

Прыйшлі імёны да Перамогі.

М.Баравік

Padsville 1962У цэнтры г.п.Падсвілле, у скверы, знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У ёй пахаваны 101 воін і 11 партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 г. на тэрыторыі былога Пліскага раёна. Імёны 62-х вядомы, 50 – невядомыя. Сярод пахаваных і астанкі юнага партызана брыгады “Кастрычнік” Васі Мармашова.

У 1962 годзе  на брацкай магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна, які трымае вянок. Аўтар помніка невядомы. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4061”.

Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў  ад 27.12.1990 № 348 брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г.п.Падсвілле ўнесена ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.

 

Strinadki

Удзячныя нашчадкі, жыхары калгаса імя Дзімітрава на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ў  в.Стрынадкі паставілі помнік загінуўшым аднавяскоўцам. Помнік быў адкрыты ў 1972 г. і прадстаўляе сабой трохвугольную стэлу з зоркай наверсе і барэльеф салдата.

На помніку з абодвух бакоў надпіс “За нашу советскую Родину, побач дзве пліты з імёнамі 68 загінуўшых землякоў.

Strinadki 2Strinadki 2

 

 

 

 

Kishi

У цэнтры в. Кішы ў 1967 г. пастаўлены помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пазней быў устаноўлены новы помнік, які выдзяляецца сярод помнікаў, ўстаноўленых на цэнтральных сядзібах раёна і ўяўляе сабой трохбаковую стэлу. На фасадзе – фігура воіна з аўтаматам. Наверсе – барэльефы мірныхKishi 2 жыхароў.         

На помніку надпіс «Светлай памяці аднавяскоўцаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны». Па баках – шыльды са “Спісам грамадзян СВК “Свіла”, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

На плітах - імёны загінуўшых воінаў з вёсак Баяры, Гадзішча, Дабрэзіна, Лепляне, Мазнева, Маргі, Кішы, Перадолы, Прапелеўшчына, Свіла-1, Свіла-2, Перавоз, Цінаўка, Якубаўшчына. Усяго 121 імя.                                              

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 44

Учора 98

За тыдзень 142

За месяц 1863

Усяго 38698

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-25

Зарэгістравалася: 165