Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Карабоўскага сельсавета

01 Koroby 2

Нібыта знароку вам доля-ўдава

Маленькаю мерала жменяй –

Каму дзевятнаццаць, каму дваццаць два,

А некаму й гэтага меней...

                                                              А.Бачыла

 

Koroby

Koroby 2 У цэнтры в.Карабы на ўшанаванне памяці 16 землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1967 г. устаноўлены помнік–абеліск з надпісам “Вечная слава нашим землякам, погибшим за независисмость нашей Отчизны  1941-1945”  і прозвішчамі  загінуўшых.

Напярэдадні Дня перамогі ў вёсцы Карабы Глыбоцкага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка ў гонар землякоў, што загінулі пад час Вялікай Айчыннай вайны. (2010 г.) Новы помнік устаноўлены каля адміністрацыйнага будынку, у якія размешчаны Карабоўскі сельскі Савет і кіраўніцтва ААТ “Канстанцінаў Двор”. На гранітнай пліце зроблены надпіс: “Вялікая падзяка за мірнае жыццё. Вечная памяць удзячных нашчадкаў”.

 

Л-ра: 

РАЛОВІЧ, П.  Памяць аб подзвігу непадуладная часу //  Шлях перамогі.- 1989.- 10 чэрвеня; 

Памяць удзячных нашчадкаў // Веснік Глыбоччыны. - 2010.-12 мая.

 

 

 

 

 

Ginki Semya Schasnyh

Брацкая магіла сям’і Шчасных (в.Гінькі), якая была расстраляны фашыстамі за сувязь з партызанамі. На помніку надпіс: “Загінулі за сувязь з партызанамі. Счасны П.Т. 1872, Счасны П.П. 1912, Счасная Г.Ф. 1917, Счасная Таццяна 4 гады, Счасная Вольга 9 месяцаў, Счасны Дз.М. 1935, Счасная Т.М. 1935”. Побач з помнікам знаходзіцца жалезны крыж з шыльдай, на якой надпіс “Без віны вінаватым вечны спакой”.

 

 

Girstuny

Недалёка ад вёскі Гірстуны, ва ўрочышчы “Жукавы пяскі” знаходзіцца брацкая магіла лётчыкаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прозвішчы  загінуўшых лётчыкаў адшукаў у Цэнтральным архіве Масквы мясцовы краязнаўца П.С.Раловіч. Па яго ініцыятыве на месцы падзення самалётаў верасні 1999 г. пастаўлены помнік у выглядзе  гранітнага крыжа і камяня з шыльдай і надпісам: “На этом месте 3 июля 1944 года погиб в бою экипаж самолёта ИЛ-2 старшина Каргин Григорий Иванович,  старший лейтенант Шкарпетов Алексей Иванович. Вечная память героям”.

Помнік пастаўлены  на месцы падзення самалёта ІЛ-2 683 штурмавога авіяпалка 335 штурмавой авіядывізіі  3 ліпеня 1944 г. Загінуўшыя – малодшы лейтэнат Шкарлетаў Аляксей Іванавіч, 1921 г.н., малодшы сержант Каргін (Карган) Рыгор Іванавіч, 1920 г.н. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4073”. Помнік знаходзіцца каля в.Гірстуны, па дарозе з в.Новыя Шарабаі на в.СтарыяШарабаі.

Gulidovo

Індывідуальная магіла з драўляным крыжом на месцы пахавання невядомага воіна, загінуўшага ў ліпені 1941 г. на вясковых могілках в.Гулідава. Крыж устаноўлены мясцовымі жыхарамі ў 1989 г. На крыжы шыльда “Воінскае пахаванне №4066”. 

 

 

 

 

 

 

Zarubino 1974У цэнтры вёскі Дзеркаўшчына, перад будынкам сельскага Дома культуры, у 1973 г. устаноўлены помнік 36 землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік уяўляе сабой пастамент, абмурованы камяням і скульптуру воіна з аўтаматам. На помніку надпіс Вечная память павшим землякам в борьбе с немецко-фашисткими захватчиками в годы Великой Отечественной войны. 1941-1945”.

 

 

 

 

Zhuravnevo

Індывідуальная магіла невядомага, загінуўшага ў 1941 г.? знаходзіцца на могілках вёскі Жураўнёва. Помнік – бетонная піраміда з зоркай, устаноўлены ў 1961 г. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4067”. 

 

 

 

 

Zarubino 1974Zarubino 1974 2 У в.Зарубіна каля будынка праўлення былога калгаса «Парыжская камуна» на ўшанаванне памяці 63 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну у 1975 г. пастаўлены помнік — скульптура жанчыны ў жалобе.

 

 

 

 

 

Latygal 1Latygal 2 У вёскі Латыгаль Карабоўскага сельсавета, у яе жыхароў ёсць свае трагічныя старонкі. 13 чэрвеня 1943 года Ла­тыгаль сапраўды была спаленая, а 10 жыхароў растраляны фашыстамі ва ўрочышчы Асіннікі.

Гэта Вайцэховіч Іван Купрыянавіч, 1910 г.н., Вайцэховіч Пётр Купрыянавіч, 1920 г.н., Квач Аляксандр, Квач Марыя, Рыжая Караліна Вайцэхаўна, Рыжая Марыя Канстанцінаўна, 1928 г.н., Рыжая Пятруля, 1883 г.н., Рыжая Францішка Ігнатаўна, 1894 г.н., Рыжы Вацлаў Канстанцінавіч, 1926 г.н., Рыжы  Іван Восіпавіч, 1919 г.н. 

На месцы расстрэлу мірных жыхароў ва ўрочышчы Асіннікі студэнтамі Віцебскага медыцынскага інстытута быў узведзеныабеліск – мармуровая стэла. 

Latygal 3

У 2007 г. астанкі расстраляных былі перазахаронены на могілках в.Харашкі.

 Л-ра: Зінкевіч, А. З любоўю да роднай зямлі і магіл сваіх продкаў: пра адкрыццё помніка загінуўшым жыхарам в.Латыголь // Веснік Глыбоччыны.-2009.-5 жніўня

 

 

 

 

 

Shunevcy 1Shunevcy 2 У цэнтры вёскі Шунеўцы месціцца помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік уяўляе сабой бетонную стэлу, наверсе якой зорка, на помніку – выява Ордэн Перамогі і шыльда з імёнамі 36 землякоўАбеліск устаноўлены ў 1969 годзе.

 

Belevich 3 iІндывідуальная магіла краснаармейца Пятра, 1922 г.н., які загінуў 12 ліпеня 1941 г. каля в.Белевічы.  На помніку, драўлянай тумбе, шыльда “Воінскае пахаванне №4068” (могілкі в.Белевічы)

 

 

 

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 21

Учора 41

За тыдзень 200

За месяц 1160

Усяго 48796

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-10-30

Зарэгістравалася: 188