:

Кому подарить книгу? 

День 14 февраля, безусловно, известен, прежде всего, как День святого Валентина или День всех влюблё…

Гаспадыня вясельнай кухні 

Чытаць на галодны страўнік не рэкамендуецца…

Ведай нашых. Ніна Курылёнак (Хаванская)  

Приглашаем на презентацию книги!…

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Зябкаўскага сельсавета

Zyabki 3

 

Асколак сонца – белы матылёк –

Так бесклапотна пырхае над полем.

Суціш свой крок і пот змахні, сынок.

У кожнага свая на свеце доля...

                                        Г.Дзмітрыеў

 

Zyabki 1975 Каля канторы былога саўгаса імя Дзяржынскага ў в.Зябкі на ўшанаванне памяці 16 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1975 годзе пастаўлены помнік – скульпурная кампазіцыя: партызан і партызанка. На пастаменце – выява зоркі з ордэнскай лентай і шыльда з імёнамі загінуўшых землякоў.

Zyabki 1975 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Zyabki Labzov 1 Zyabki Labzov 2 Помнік на магіле Лабзова Уладзіміра Канстанцінавіча, старшыні Асінаўскага сельсавета, зверскі забітага ворагамі Савецкай улады пасля першамайскага сходу ў 1946 г. Знаходзіцца каля будынка былой Зябкаўскай СШ. Новы помнік пастаўлены ў 1988 г.

 

У імя нашага жыцця

 «Дарагая рэдакцыя! Я ўдзячна вам за артыкул «Хто ведаў Лабзова?» Чытала з вялікім хваляваннем і ўспамінамі аб мінулым. Даныя ў асноўным правільныя, за выключэннем таго, што Лабзоў У.К. ураджэнец не Шумілінскага, а Лёзненскага раёна, вёскі Уна. Да вайны Лабзоў вучыўся ў школе і з пачатку вайны яму ішоў 17-ы год. У пачатку вайны брат Уладзіміра Лабзова Лабзоў Іван Канстанцінавіч быў расстраляны за сувязь з партызанамі, а Лабзоў Уладзімір добраахвотна пайшоў у партызаны.

Я была з Лабзовым   у адной партызанскай брыгадзе «За Савецкую Бела­русь» у атрадзе «Ураган» Мінскай вобласці. Пасля заканчэння вайны выйшла замуж за Лабзова, і мы былі пакінуты на савецка-партыйных курсах пры ЦК КПБ. Пасля заканчэння іх былі накіраваны ў Заходнюю Беларусь для аднаўлення гаспадаркі. Лабзоў У. К. працаваў старшынёй Асінаўскага сельскага Савета і загінуў ад бандыцкай рукі, калі ішоў разам са мной з урачыстага пасяджэння, якое адбылося вечерам 30 красавіка 1946 года ў гонар 1-га Мая.

Пасля яго смерці мне давялося працаваць стар­шйнёй Асінаўскага сельска­га Савета, прымаць актыўны ўдзел у калектывізацыі і выкананні ўсіх пастаўленых  задач.

К.ЛАБЗОВА

 

АД РЭДАКЦЬІІ:

Такое пісьмо атрымала рэдакцыя ад Клаўдзіі Фёдараўны Лабзовай, якая пражывае ў г. п. Бешанковічы па вуліцы Чарняхоўскага ў доме № 8, кватэра 23. I адразу хочам унесці ўдакладненне. Справа ў тым, што наша газета пакуль што аб Лабзове не пісала. А пошукі на гэту тэму вядзе настаўнік Псуеўскай сярэд­няй школы Іван Іванавіч Волкаў. Вось ён і напісаў пісьмо ў шумілінскую раённую газету «Герой працы», лічачы, што Лабзоў быў ураджэнцам Шумілінскага (а на самай спра­ве Лёзненскага) раёна. Газета і змясціла пісьмо Волкава, якое потым трапіла да Лабзовай. Іван Іванавіч закончыў збор матэрыялаў і рыхтуе нарыс пра Лабзова, які мы разлічваем змясціць на старонках сваёй газе­ты.

А цяпер коратка пра Уладзіміра Канстанцінавіча Лабзова.  Асінаўскі сельскі Савет, дзе ён быў старшынёй, размяшчаўся на тэрыторыі цяперашняга Зябкаўскага сельсавета. Пахаваны ён каля Зябкаўскай школы. Летась зрабілі новы помнік, добраўпарадкавалі магілу.

У святочныя дні сюды прыходзяць людзі, ускладваюць кветкі, адбываюцца мітынгі. Тут жа праходзяць піянерскія зборы.

Нядаўна, як паведаміў дырэктар Зябкаўскай школы Канстанцін Канстанцінавіч Пашковіч, выпускнікі 8-га класа зрабілі падарожжа на веласіпедах па месцах баявой славы на радзіму Героя Савецкага Саюза Льва Даватара. Заязджалі яны і ў Бешанковічы да Клаўдзіі Фёдараўны Лабзовай, з якой адбылася цікавая гутарка.

Заўтра на магілу Лабзова будуць ускладзены кветкі. Не толькі ў Зябках, але і ва ўсім раёне шануюць памяць Уладзіміра Канстанцінавіча Лабзова, які аддаў сваё жыццё ў імя нашага жыцця.

Шлях перамогі.- 1989 .- 1 ліпеня.- С.2

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 48

Учора 98

За тыдзень 146

За месяц 1867

Усяго 38702

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-25

Зарэгістравалася: 165