Дзень памяці воінаў-інтэрнацыялістаў у Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы

102 01

SDC10019Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыялістаў у Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы 15 лютага аформлена выстава-напамінЗ той далёкай вайны”, якая будзе дзейнічаць да 24 лютага.

16 лютага  прайшоў дзень памяці –  “Памяць Афгана – боль Афгана”. У гэты дзень наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць праслухаць агляд выставы; прагледзіць відэапрэзентацыі і  сустрэцца з воінам-інтэрнацыялістам, ураджэнцам нашага краю.

Гасцямі бібліятэкі былі вучні старэйшых класаў. Бібліятэкары пазнаёмілі іх выставай, на якой прадстаўлены наступныя матэрыялы:

SDC10026- тэматычная папка “Пусть памяць говорит…”, якая змяшчае матэрыялы з часопісаў і газет  пра асоб і падзеі, якія маюць дачыненне да вайны ў Афганістане;

- папка-дасье “Памяць Афгана – боль Афгана” на воінаў-інтэрнацыялістаў, якія жывуць або нарадзіліся на тэрыторыі зоны абслугоўвання Дзеркаўшчынскай бібліятэкі;

- артыкулы з газеты “Веснік Глыбоччыны” пра ўдзельнікаў Афганскай вайны нашага раёна;

- творы мастацкай літаратуры афганскай тэматыкі, аўтарамі якіх з’яўляюцца Святлана Алексіевіч, Мікалай Чаргінец і Ганад Чарказан.

Бібліятэкар азнаёміла маладых людзей з гісторыяй афганскай вайны. Відэа-прэзентацыя з фотаздымкамі і песнямі, прысвечанымі вайне ў Афганістане, дапамагла больш маляўніча і эмацыянальна ўздзейнічаць на  прысутных.

SDC10017Асноўнай падзеяй дня памяці стала сустрэча школьнікаў з зямляком і аднавяскоўцам МікалаемSDC10003 Леанідавічам Касценевічам, воінам-інэрнацыяналістам.

Мікалай Леанідавіч адказваў на пытанні вядучай і дзяцей, успамінаў  жудасныя падзеі вайны, дзяліўся сваімі ўраджаннямі аб перажытым, нагадаў імёны сваіх аднапалчан, з якімі і зараз падтрымлівае сувязь праз інтэрнэт.

Спадзяёмся, што пачутае і ўбачанае было цікавым і пазнавальным для маладых людзей. А гутарка пра падзеі той вайны з Мікалаем Леанідавічам Касценевічам запомняцца надоўга.

Не дарэмна ж гавораць, што памяць патрэбна не мёртвым, памяць патрэбна жывым.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 20

Учора 20

За тыдзень 210

За месяц 656

Усяго 47271

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-20

Зарэгістравалася: 186