Патриотический урок «Беларусь – страна единства» 

14 сентября работники Глубокской детской библиотеки провели  патриотический урок «Беларусь – ст…

День народного единства в Глубокском районе 

ПЛАН&nbs приятий по празднованию 17 сентября 2021 г. Дня народного единства в Глубокс йоне…

“Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!” 

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча, прымеркаваная да году народнага адзінства,…

“Педагогі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”

VOV 1

“Дзяржаўная ўстанова адукацыі. Дзеркаўшчынская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”

Даследчая работа на тэму: “Педагогі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”.

 Работу выканаў вучань 5 класа Курцэвіч Андрэй 

Кіраўнік: Курцэвіч Дзмітрый Бярнардавіч

З кожным годам усё далей ад нас адыходзіць у гісторыю Другая Сусветная вайна. Ужо амаль не засталося ў жывых ветэранаў той вайны. Сучасныя школьнікі лічы што і не бачыла іх на свае вочы. Але жывуць сярод нас нашчадкі ветэранаў, і яны захоўваюць шмат цікавай інфармацыі пра сваіх гераічных продкаў. Ды толькі тая інфармацыя даступная вельмі малому колу людзей, а з цягам часу можа і наогул сцерціся з людской памяці. Пагэтаму лічу, што гісторыю Вялікай Айчыннай вайны трэба  падрабязна вывучаць і ніхто не павінен застацца забытым. Асаблівы сэнс гэта набывае ў юбілейныя гады, а сёлета якраз споўнілася 75 год Перамогі.

Падчас даследвання мы не проста шукалі інфармацыю пра ветэрана вайны, а менавіта пра ветэрана-педагога. І гэтым ветэранам стаў Яноўскі Іван Станіслававіч, які жыў  у нашай мясцовасці, а дакладней – у вёсцы Завараты, і працаваў у Заварацкай васьмігадовай школе. Уважліва вывучана ўся інфармацыя, сямейныя архівы ветэрана, успаміны родных, а таксама аднавяскоўцаў і колішніх вучняў Заварацкай школы. Разам з кіраўніком, педагогам-арганізатарам Дзмітрыем Бярнардавічам, увесь сабраны матэрыял быў апрацаваны і абагульнены. Вынікі даследвання аформлены ў выглядзе даклада.

Уводзіны

Тэма для даследвання выбрана не выпадкова. У гэтым годзе споўнілася 75 гадоў з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама заканчэння Другой Сусветнай вайны. Разбураная народная гаспадарка за гады ліхалецця патрабавала аднаўлення. А для гэтага неабходныя былі веды. І ўжо ўчарашнія ваяры мусілі пайсці на самыя адказныя накірункі. Адным з такіх накірункаў стала народная асвета. Пачынаючы сваю дзейнасць амаль на пустым месце, тым не менш, пакаленню педагогаў пасляваеннага часу ўдалося наладзіць годную адукацыю. Пагэтаму трэба рабіць усё належнае, каб яны заставаліся ў народнай памяці на пачэсным месцы.

         Таму ўсе гэтыя акалічнасці падштурхнулі мяне да правядзення даследвання і вывучэння баявога і працоўнага шляху, які прайшоў педагог Яноўскі Іван Станіслававіч.

Мэта даследвання: узбагаціць і пашырыць веды пра гераічнае мінулае сваіх землякоў. Прыцягнуць увагу маладога пакалення да гісторыі свайго краю. Ушанаваць памяць ужо амаль забытага педагога-героя Івана Станіслававіча Яноўскага.

Задачы:  

  • сабраць і прааналізаваць даступную інфармацыю па тэме даследвання;
  • вылучыць патрэбны матэрыял;
  • падрыхтаваць даклад па тэме, аформіўшы вынікі ў адпаведнасці са стандартамі.

Формы работы: збор інфармацыі з розных крыніц, апытанне, сінтэз і аналіз атрыманай інфармацыі.

Аб’ект даследвання: Педагогі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Асноўная частка

Yanioyski 01 10Яноўскі Іван Станіслававіч нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Валоўшчына, што на Заслаўшчыне, у звычайнай вясковай сям’і. Ягоны родны брат вярнуўся з вайны сляпым, пасля таго як гарэў у танку. Атрымаць педагагічную адукацыю Івану Станіслававічу перашкодзіла вайна. Тым не меньш, грамадска-актыўны юнак быў у шэрагу шматлікіх маладых людзей, якія выканалі ўсе патрабаванні комплекса ГТА першай ступені.

Па невядомых нам прычынах Іван Станіслававіч у дзеючую армію не прызываўся. Аднак у 1942 г., знаходзячыся на Расоншчыне, далучыўся да партызанскага руху. Ён быў залічаны ў атрад імя Леніна, знакамітай брыгады Ракасоўскага, дзе камісарам быў Пётр Міронавіч Машэраў.

Спачатку партызан Яноўскі быў задзейнічаны на гаспадарчай дзейнасці пры штабе брыгады і лічыўся старшынёй штаба. Магчыма, такім чынам да яго прыглядаліся, правяралі на добранадзейнасць. Упэўніўшыся ў надзейнасці свайго баявога таварыша, партызаны сталі браць на баявыя аперацыі і Івана Станіслававіча.

  

Yanioyski 01Пра баявыя подзвігі партызана Яноўскага яскрава сведчаць узнагародныя лісты, дзе падрабязна распісаныя эпізоды барацьбы з захопнікамі. Вось толькі некаторыя з іх. У ліпені 1943 года Яноўскі ўдзельнічаў у наступленні на мястэчка Мёры Вілейскай вобласці. Там ён сябе праявіў як адважны і спрактыкаваны баец. У жніўні 1943 года Яноўскі І.С. з групай байцоў пусціў пад адхон два варожыя эшалоны на чыгунцы Вільня – Дзвінск. Было разбіта два паравозы, 17 вагонаў знішчана і 12 пашкоджана, а таксама былі пашкоджаныя дзве платформы. І ў дадатак было знішчана некалькі дзясяткаў гітлераўцаў.

Зноў пад адхон пайшоў чарговы варожы эшалон 17 верасня 1943 года дзякуючы партызанскім падрыўнікам, сярод якіх быў і Яноўскі І.С. Гэтым разам быў знішчаны паравоз, шэсць вагонаў і дванаццаць платформаў з рэйкамі.

 За гэтыя баявыя дзеянні камандванне прадставіла партызана Яноўскага Івана Станіслававіча да ордэна Чырвонай Зоркі. На асабістым баявым рахунку Івана Станіслававіча лічыцца 50 узарваных рэяк, 2 узарваныя чыгуначныя масты і 7 мастоў на шашы.

Yanioyski 01 1Yanioyski 01 4Yanioyski 01 7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Быўшы партызанам брыгады імя Ракасоўскага, Яноўскі ваяваў не толькі ў атрадзе імя Леніна, але і ў атрадах імя Сяргея, імя Катоўскага. Пачаў ён баявы шлях старшынёй штаба брыгады, а потым быў палітруком узвода, камісарам атрада. Як член атрада імя Катоўскага, Яноўскі І.С., верагодна, мог сустрэцца з Васілём Георгіевічам Кудашовым, чалавекам і педагогам, лёс якога потым будзе звязаны з Глыбокім.

Пасля выгнання захопнікаў з Беларусі ў 1944 годзе, былога партызана Яноўскага накіравалі на партыйную работу. Ён быў прызначаны загадчыкам арганізацыйна-інструктарскага аддзела Дунілавічскага РК КП(б)Б Полацкай вобласці. Потым быў накіраваны на пасаду старшыні Мосарскага сельсавета, далей была вёскі Тузбіца, Рудка, што каля Ляхаўшчыны. І толькі праз гады Іван Станіслававіч змог вярнуцца да сваёй мары – вучыць дзяцей.

Ён працаваў настаўнікам пачатковых класаў і фізічнай культуры і адначасова завочна вучыўся. Настаўнічаў Яноўскі Іван Станіслававіч у Валкалацкай школе, у школе ў вёсцы Чаркасы Докшыцкага раёна. А ў вёсцы Завараты ён застаўся на пастаяннае жыхарства.

Yanioyski 01 3Yanioyski 01 8Yanioyski 01 9

 

 

 

 

 

 

 

 Выйшаўшы на пенсію, Іван Станіслававіч працягваў займацца патрыятычным выхаваннем маладога пакалення. На сустрэчах з вучнямі Заварацкай васьмігадовай школы ён расказваў пра нялёгкія часы акупацыі і змаганне народных мсціўцаў з ворагам. Яшчэ і цяпер некаторыя з былых вучняў Заварацкай школы памятаюць аповяды Яноўскага І.С., як яны ляжалі каля чыгуначнага палатна затаіўшыся, калі праходзіў варожы патруль гітлераўцаў. І было дастаткова выцягнутай рукі, каб схапіць за бот непрыяцеля. Ці, кажучы сучаснай мовай, як партызаны “тролілі” немцаў  pнаходзячыся на бяспечнай адлегласці, спявалі вельмі папулярную тады песню “Арлёнак”. Гэта выклікала ў немцаў прыступы шаленства.

Пайшоў з жыцця Іван Станіслававіч у маі 1990 года. Пахаваны на могілках у вёсцы Завараты.

Заключэнне

Такім чынам, у працэсе даследвання мы даведаліся шмат чаго новага і цікавага пра гісторыю нашага земляка, педагога-ветэрана Яноўскага Івана Станіслававіча. Гэта дапамагло нам зірнуць па-новаму на гісторыю свайго краю, узбагаціць свае веды новай інфармацыяй па гісторыі вайны.

За час даследвання мы навучыліся карыстацца рознымі крыніцамі інфармацыі. Навучыліся абагульняць інфармацыю і выказваць свае думкі па дадзенай тэме. Мы значна пашырылі свае веды пра гісторыю сваёй малой радзімы, і пры гэтым зразумелі, колькі яшчэ многа застаецца нязведанага.

 

Крыніцы:

  1. Успаміны родных і блізкіх ветэрана;
  2. Успаміны аднавяскоўцаў;
  3. Сямейны архіў ветэрана;
  4. Інтэрнэт-рэсурс: www.partyzany.by

Дзеркаўшчына, 2020

Работа Курцэвіча Андрэя заняла ІІ месца на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу  “Педагогі-ветэраны”.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 9

Учора 56

За тыдзень 260

За месяц 939

Усяго 64042

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-09-17

Зарэгістравалася: 203