”Конституция – гарант мира и согласия‟
Сергий Радонежский. Светоч мира и любви
Литературно-музыкальный альянс "Вясна спявае гімн жанчыне" сложился в Глубокской библиотеке
За монастырскими стенами. Тайны и легенды
Новые поступления в фонд Глубокской ЦБС в октябре-декабре 2025 года
Новык книги, поступившие Глубокскую ЦБС в июле - сентябре 2025 г.
Літаратурна-музычная вечарына “В честь прекрасных дам” у Дзеркаўшчынскай бібліятэцы
Сергий Радонежский — святой, преподобный, величайший подвижник земли русской, преобразователь монашества в северной Руси.  ... Читать далее...
Проживающие в Глубокском социальном пансионате "Вишневый" навестили Глубокскую районную библиотеку. ... Читать далее...
За монастырскими стенами.  ... Читать далее...
Информационный список литературы, поступившей в Глубокскую ЦБС в октябре — декабре 2025 г. ... Читать далее...
Информационный список литературы, поступившей в Глубокскую ЦБС в июле - сентябре 2025 г. ... Читать далее...
Літаратурна-музычная вечарына “В честь прекрасных дам” прайшла ў Дзеркаўшчынскай сельскай  бібліятэцы. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-03-14

Зарегистрировалось:

295

Сёння 724

Тыдзень 6,806

Месяц 16,678

Усяго 332,646

 

Хачу расказаць чытачам Глыбоцкай раённай га­зеты аб юным партызане Васілю Мармашове. Ве­даю, што пра яго былі публікацыі. Аднак мне, як былому камандзіру партызанскай брыгады «Кастрычнік», больш за ўсё вядомыя падзеі тых дзён, вядома кароткае, але гераічнае партызанскае жыццё Васі Мармашова.
«ВЯТРОЎ».


Было гэта ў пачатку кастрычніка 1942 года. Нашаму партызанскаму атраду «Кастрычнік» прадстаяла перайсці без бою лінію фронта. 3 мэтай разведкі давялося спыніцца на нейкі час у нейтральнай зоне.
У першы ж дзень, калі мы знаходзіліся на топкім балоце, да мяне, задыхаўшыся, падбеглі Марыя Цітова і маладая партызанка Надзя Чэхава. Яны былі ў дазоры на той ледзь прыкметнай сцяжынцы, па якой мы прыйшлі сюды.
— Таварыш камандзір, — аддыхаўшыся, далажылі яны. — Затрымалі нейкага хлапчука. Ён ішоў па нашых слядах. Хто такі — нічога не гаворыць, патрабуе камандзіра.
— Давайце яго сюды, —   сказаў я дзяўчатам. Праз некалькі мінут даставілі затрыманага. Апрануты ў доўгае асенняе паліто, на нагах чаравікі з новымі галошамi. Гляджу на яго — і сваім вачам не веру. Перада мной стаяў наш былы маленькі разведчык 7-га партызанскага атрада, што дыслакаваўся ў Усвяцкім раёне Смаленскай вобласці, Вася Мармашоў.

Тут трэба арабіць некаторае адступленне.
....Яшчэ ў жніўні 1941 года гэты хлопчык часта хадзіў па нашаму задан­ню ў разведку. Аднойчы мы яго паслалі ў вёску Баранава. Тады там бы­ло поўна немцаў. Васю адразу затрымалі. Але ён быў смелы і кемлівы хлопчык. Калі да фашыскага афіцэра прывялі бедна апранутага хлапчука, басаногага, без шапкі, падперазанага аброццю, той кінуўся ў ногі афіцэрў і залемантаваў:
— У нас дома прапала кабыла. Дапамажыце знайсці яе, яна дзесьці тут.
— Навошта прывялі сюды гзтага абарванца? — накійуўся на сваіх падначаленых афіцэр. — Накарміце яго, і няхай шукае сваю кабылу.
Васю адвялі на кухню. Па дарозе, сілкуючыся фашысцкімі аб'едкамі, ён пільна разглядаў усё, запамінаў. К вечару Мармашоў вярнуўся ў атрад з каштоўнымі звесткамі.
Праз тыдні два, будучы пасланым у вёску Усмынь Веліжскага раёна, Вася разыграў сваю ро­лю пантаміму. У спякотны дзень нейкага фашысцкага свята ў возеры, непадалёк ад былой царквы, дзе размясціўся нямецкі шпіталь, рагочачы і пырскаючыся, барахталася каля паўсотні фашыстаў. На беразе ў розных позах таксама загаралі гітлераўскія, служакі. Многія з іх былі прыкметна «пад мухай». Некалькі салдатаў у бальнічным адзенні, відавочна, легка параненых, таксама тапталіся тут. Насупраць па дарозе разгульваў, хістаючыся, нейкі нямецкі чын, нешта мурлычачы сабе пад нос.

Неспадзявана з-за вугла бліжэйшага дома да яго падбег хлопчык і, дрыжучы ад страху, таямніча зашаптаў:
— Дзядзечка, сюды ідуць партызаны, з кулямётамі, многа.
— Вас? Партызан? — фашыст ашалелым позіркам утаропіўся ў хлопчыка. Перад ім стаяў з вымазаным крывёю тва­рам, пацрапанымі рукамі, у парванай вопратцы невялікі падлетак. Фашыст, аслупянелы, яшчэ раз зірцуў на яго, а потым, быццам апамятаўшыся, зароў на ўсю глотку:
— Ахтунг! Партызанен!
— Партызанен!
— Партызайен! Залямантавалі немцы і, хапаючы як папала сваё абмундзіраванне, збіваючы адзін другога з ног, кінуліся ад возера. Адзін (відавочна, моцна выпіўшы) нічога не сцяміў і паплыў у адваротны бок. У суматосе ніхто так і не заўважыў, як ён, пускаючы бурбалкі, пайшоў на дно.

Гітлераўцы, прыйшоўшы ў сябе, палічылі Ва­сю пацярпеўшым ад пар­тызан, замазалі чымсьці драпіны і адвялі «адпачыць» у хлеў, што стаяў ускрай вёскі.
Тут толькі Вася спахапіўся, што ён перастараўся. Немцы хутка разбяруцца, іпто партызаны — гэта выдумка, і тады чакай расправы. I непрыкметна ён уцёк з хлява.
На наступны дзень Ва­ся быў ужо ў дамоўленым месцы і перадаў здабытыя звесткі. Адначасова шчыра прызнаўся ў сваіх «прыгодах». Зразумела, паўшчувалі яго за небяспечную рызыку і самавольства.
Я звярнуў увагу на падрапаныя рукі.
— 3 кім ты пацапаўся?
— Ды гэта ж я сам сабе, для маскіроўкі. I кулаком па насу давяло­ся стукнуць, — хітра ўсміхаючыся, адказаў Вася.

... І вось зноў сустрэча з Мармашовым.
  —Ды гэта ж мой стары знаемы, як ты к партызанам; сюды трапіў? — Вася маўчаў.
— Чаму ты тут? — паўтараю пытанне.
— Я з вамі хачу ісці біць фашыстаў, — выпаліў хлапчук.
— Вось зараз вазьму рамень, адлушдую добра, будзеш ведаць, як вольнічаць.
Вася ўважліва глдзеў на мяне, а потым заплакаў.
— Лупцуйце, калі лас­ка, толькі ў атрад вазьміце.
Партызаны рассмяяліся. Падышоў камісар Юкша.
— Што з ім рабіць, Іван Іосіфавіч? — пытаюся ў яго.
— А ты, напэўна, без ведама бацькоў прыйшоў да нас? — звярнуўся камісар да Васі.
— Ды што вы! Бацькі мяне адпусцілі. Ды зрэшты, я амаль ужо дарослы, — аўтарытэтна заявіў ён. Партызаны зноў расмяяліся.
— А колькі ж табе гадоў?
— Ды ўжо чатырнаццаць.

Потым ужо даведаліся, што Вася збег з до­му. Не застаўшы нас у вёсцы, дзе была часовая стаянка атрада, Мармашоў рашыў дагнаць партызан па дарозе. I ажыццявіў сваю задуму. Баючыся, што яго прагоняць, спачатку ішоў за атрадам на значнай адлегласці, але не ўпускаючы з віду. Аб'явіўся толькі ў нейтральнай паласе.
Параіўшыся з камісарам, я рашыў прыняць Васю ў атрад, тым больш, што назад адпраўляць аднаго было рызыкоўна. Ды і ці паслухаўся б ён?
Так у атрадзе паявіўся самы юны, чатырнаццацігадовы партызан. Па ліку — дваццаць пяты.
Па дарозе Вася не адставаў ад дарослых. Hiколі не хныкаў, не губляўся ні ў якой абстаноўцы. Вось два прыклады.

...Мы пераходзілі лінію фронта ва ўсвяцкім раёне. Было гэта 14 кастрычніка. Давялося пераадольваць у брод раку Усвячу. Брод аказаўся даволі глыбокім. Тым хто быў ніжэйшы ростам, давялося «пахлябаць» халоднай вады. Не мінула гэта і Васю.
— Раскажы, Вася, як ты на рацэ пузыры пускаў? — жартам пытаўся партызан Аляксей Голубеў, калі ўсе сушылі сваё адзенне і адаграваліся самі пасля кастра, ужо ў тыле ворага.
— Ішоў спачатку як і ўсе. А потым крышку завярнуў і трапіў у яму. Не вяртацца ж назад, вось і давялося нырнуць, — сур’ёна адказ­ваў Мармашоў.
— А ты дзе ўтапіў свае новыя галошы і шапку? — дапытваўся Аляксей.
— Галошы разам з чаравікамі я прывязаў да шыі, а шапку ў зубах моцна трымаў, — над ро­гат партызан тлумачыў Вася.

... Пасля пяцісоткіламетровага паходу мы 31 кастрычніка 1942 года былі ужо ў раёнё паміж рэкамі Дрыса і Заходяяя Дзвіна. Гітлераўцы спрабавалі навязаць нам бой. На невялікім лясным участку прыйшлося за­няць кругавую абарону. Вася Мармашоў ляжаў побач са мной. Раптам выхапіў з кішэні пісталет і ўзбуджана зашаптаў:
— Таварыш камандзір, давайце на прарыў!
...Больш года нес юны партызан нялёгкуто суро­вую партызанскую служ­бу. Хадзіў у разведку, удзельнічаў у баявых аперацыяхі падрываў чыгуначныя рэйкі і масты. I ўсё ж позняй восеыню 1943 года Васі не стала.

...Здарылася гэта так. 9 лістапада група партызан 1-га атрада брыгады «Кастрычнік» пад камандаваннем А. П. Паляка выйшлі на баявое заданне. У раёне вёскі Шылагор’е былога Пліскага раёна паказалася група гітлераўцаў, чалавек над соpaк.
— Лажыся! Падрыхтавацца да бою! — прагучала каманда.
Народныя мсціўцы сустрэлі ворага дружным агнём. Каля гадзіны пра­цягваўся жорсткі бой. Страціўшы свайго главара — каменданта Галубіцкага гарнізона Неснера і восем салдат немцы адышлі.
У баі смела змагаўся Вася Мармашоў. Калі агонь з боку праціўніка быў асабліва модным, ён моцна крычаў, падбадяёрваючы партызаы:
— Давайце, хлопцы! Смялёй біце паганых фашыстаў!
Але хутка ва рожая куля напаткала нашага Ва­сю.

Вася быў жыццярадасным, вынослівым, сме­лым і дысцыплінаваным партызанам.
Ен аддаў свае жьццё за свабоду і шчасце на­рода.
Вечная яму слава і памяць.

Ф. ЮРЧАНКА (Вятроў),
былы камандзір партызанскай брыгады “Кастрычнік”.