Калакольцаў Мікалай Іванавіч

Kolokolcev N. 01

Kolokolcev N. 117 снежня 2016 года мог бы адзначаць свой 65-ці гадовы юбілей  Мікалай Іванавіч Калакольцаў. Старэйшае пакаленне глыбачан добра ведае гэтую асобу, а для больш маладых, на жаль, гэта імя мала што скажа. Давайце ж ўзгадаем гэтага цудоўнага мастака, народнага майстра,  рэзчыка па дрэве Мікалая ІванавічаКалакольцава.

Мікалай Іванавіч нарадзіўся 17 снежня 1951 года ў Карэліі. У сямігадовым узросце сям’я Калакольцавых пераехала ў Беларусь. Пасёлак Падсвілле стаў яго другой радзімай. Пасля заканчэння Бабруйскага мастацкага вучылішча па спецыяльнасці мастак-афарміцель ён працаваў у мінскім кінатэатры “Дружба”, мастаком у Падсвільскім МПМК, майстрам у Пліскім лясгасе, кіраўніком гуртка разьбы па дрэву у Падсвільскім філіяле Глыбоцкага Дома рамёстваў.

Kolokolcev N. 3Захапленне разьбой у Мікалая Іванавіча было паступовым, гэтаму майстэрству ён навучыўся самастойна. Спачатку займаўся коранепластыкай, затым перайшоў да аб’ёмнай разьбы. Ён прабаваў свае сілы і магчмасці ў маляванні і чаканке. Кожны від падымаў яго майстэрства на больш вышэйшую прыступку.

 

Kolokolcev N. 5Аднак, найбольшага майстэрства Мікалай Іванавіч дасягнуў у тэхніцы плоскарэльефнай разьбы з выбраным фонам.

Спачатку асноўнай тэмай яго творчасці быў лес і яго жыхары. Паступова тэматыка пашыралася. З пад яго разца выходзілі абразы, панно-пейзажы, карціны. Праз работы мастак паказваў свой светапогляд. Зробленыя з вялікай акуратнасцю, яго работы кранаюць  натуральнасцю і праўдзівасцю,

Kolokolcev N. 7Мікалай Іванавіч  шчодра дзяліўся сваім талентам з землякамі. У двары падсвільскага дзіцячага садка ўстанавіў драўляную скульптурную кампазіцыю на тэму казак пра гномаў, аздобіў дом пчяляра ў вёсцы Прошкава, праводзіў рэўстаўрацыю царквы Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў в.Папоўшчына, пакінуў на памяць нашчадкам партрэт Драздовіча.

Падчас правядзення конкурса разьбяртсва ў Глыбокім (1999) яго работа “Дрэва жыцця” заняла другое месца. "Карані дрэва бяруць пачатак і растуць з верхняга духоўнага свету, ля сярэдней частцы дрэва – месца чалавеку, таму крона з дубовага ліста прыпадае да зямной цвердзі..." - так казаў Мікалай Іванавіч.

Kolokolcev N. 2Kolokolcev N. 4Kolokolcev N. 6

 

 

 

 

 

 

 

Работы майстра неаднаразова прадстаўляліся на розных выставах:

  • Абласная выстава, прысвечаная 800-годдзю стварэння “Слово о полку Игореве” (1986)
  • Рэспубліканска выстава “Паляванне і рыбалоўства” (1987). Узнагароджаны медалём лаўрэата ІІ Усесаюзнага фестываля народнай творчасці.
  • Выстава ў Парыжы, прысвечаная 500-годдзю Францыска Скарыны (1990)
  • ІІ-я камерцыйная выстава ў Санкт-Пецярбургу (1991)
  • Рэспубліканская выстава ў літаратурна-краязнаўчым музеі “Народныя промыслы Глыбоччыны” (1995)
  • Рэспубліканская выстава ў Доме сяброўства “Беларускае дрэва” (1996)
  • Удзел у міжнародны фестывалі ў г. Паставы “Звіняць цымбалы і гармонік” (1997)
  • Абласная выстава “Беларусь – мая песня” (1998)
  • Абласны пленэр “Дрэва жыцця” (1999)
  •  Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (штогод)

У фондах Глыбоцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музею захоўваецца разная работа Мікалая Іванавіча  – “Партрэт Язэпа Драздовіча”, вялікае разное пано “Слово о полку Игореве” мае Глыбоцкі дом рамёстваў. Астатнія работы беражліва захоўваюць родныя мастака, яго сябры і прыхільнікі творчасці.

У 2000 годзе Мікалай Іванавіч вёў перамовы з Дрэздэнскай карціннай галерэяй аб арганізацыі персанальнай выставы яго работ у Германіі. Заўчасная смерць у 2003 годзе парушыла ўсе планы. 

Але глыбачане павінны ведаць, што жыў на нашай зямлі чалавек, які бачыў свет па-свойму. І праз свае работы даваў магчымасць кожнаму навукчыцца ўспрымаць знаёмыя рэчы па-іншаму...   

Светлой памяти художника

Николая Колокольцева посвящается

Художник особенной жизнью

Живет в небесах голубых.

Творит он духовною кистью:

Остался в иконах своих.

Обидно, что пожил так мало,

Земная прервалась жизнь.

И бренное тело устало:

Душа улетела в высь.

А рядом божественно светит

Николая Угодника нимб.

Блажен, кто святого встретит –

Навечно останется с ним.

Не трогайте хрупкую душу,

Слезами умыть не спеши.

Встань на колени и слушай:

Песню Вселенной Души.

Светлана Новик

Літаратура аб жыцці і творчасці Мікалая Калакольцава:

Батвінёнак, Г. Жывое дрэва рамёстваў.- // Веснік Глыбоччыны. – 1997.- 25 жніўня

Зікевіч А. Шанавалі знакамітага майстра.- Веснік Глыбоччыны.- ...

Жыгуноў, А. Дума пра маці // Веснік Глыбоччыны. – 2004.- 11 лютага

Марцынкевіч, Р. Божы дар Мікалая Калакольцава // Веснік Глыбоччыны.- 2000.- 17 мая

Марцынкевіч, Р. Дзякуй за любоў да жыцця: інэрв’ью з М.Калакольцавым // “Веснік Глыбоччыны.- 1996.- 2 жніўня

Міхайлаў, А. Творца  // Веснік Глыбоччыны. - 1991.- 15 студзеня

Федарыстава, Н. Помнім майстра Калакольцава // Народнае слова.- 2003.- 27 верасня

Федарыстава, Н.  Дрэва жыцця // Веснік Глыбоччыны. - 1999. - 14 ліпеня

Шпакоўская, Г. Спеўнае дрэва // Народнае слова.- 1995.- 4 мая

Шпакоўская, Г. У Падсвіллі і блыху падкуюць // Народнае слова.- 1999.- 31 жніўня.- С.4

Яцкевич, Т. Творить искусство может лишь избранник… // Бел. нива.- 2000.- 19 февраля.- С.16

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 60

Учора 41

За тыдзень 60

За месяц 1360

Усяго 50215

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-11-23

Зарэгістравалася: 190