Выстава вырабаў з бісера Людмілы Зімніцкай "Прыгожы свет бусінкі" у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
Падсвільская гарпасялковая бібліятэка запрашае на чарговую выставу "Прыгожы свет бусінкі". Наведвальнікі бібліятэкі могуць азнаёміцца з работамі Людмілы Зімніцкай, якія яна стварае з бісера.
Людміла Вацлаваўна займаецца бісерам некалькі год. Бісер захапіў і зачараваў яе сваей яркасцю і прыгажосццю. Крапатлівасці дакладнасць у стварэнні работ ніколькі не стамляе, наадварот, натхняе на новыя формы і матывы. Так нараджаюцца новыя работы - "Бэз", "Рабінавае дрэва", "Грашовае дрэва", шматлікія букеты з кветак - "Гібіскус", "Анюціны вочкі", "Розы" і інш.
Трэба адзначыць, што Людміла Вацлаваўна дасягнула высокага ўзроўню ў бісернай справе і ўкладае ў яе кемлівасць і творчасць. Гэта робіць вырабы арыгінальнымі, яркімі, далікатнымі, дораць цеплыню і радасць як самой мастачцы, так і ўсім, хто знаёміцца з яе работамі.
Запрашаем усіх, хто цікавіцца творчасцю сваіх землякоў, на выставу ў Падсвільскую гарпасялковую бібліятэку.