Мацюшонак Валерый Зігмунтавіч!

 Glubochane 12

Macyushonak Valeryj Zygmuntavich

 Юрка Голуб "Разьбяр"

4 мая святкуе юбілей Мацюшонак Валерый Зігмунтавіч, народны майстар, разьбяр,  загадчык Падсвільскага філіяла Глыбоцкага дома рамёстваў. 

Нарадзіўся Валерый Зігмунтавіч ў 1962 годзе ў в. Мнюты Глыбоцкага раёна, скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Асновамі разьбы і тачэння авалодваў на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва інстытута. Прафесійна выконвае вырабы з рознымі відамі разьбы і такарнай апрацоўкі.

У выставах удзельнічае з 1989 года. Найбольш значныя: "Горад майстроў" на Славянскім базары ў Віцебску, удзельнічаў у Днях культуры Віцебскай вобласці ў Мінску і Маскве, у выставах I і II фестывалю "Беларусь - мая песня", на фестывалі "Звіняць цымбалы і гармонік" у Паставах, у абласной выставе "Майстры разьбяной справы Віцебшчыны-2009". У канцы 90-х гадоў яго вырабы дэманстраваліся на выставе ў Францыі. Прымаў удзел у святах"Дажынкі" і раённых святах, шлі яго асабістыя выставы.

Сярод яго вучняў ёсць як зусім юныя таленты, так і вопытныя майстры. Валерый Зігмундавіч узнагароджаны дыпломамі многіх выстаў і конкурсаў.

Спяшайцеся павіншаваць майстра і бліжэй пазнаёміцца з яго творчасцю праз відэафільм "Майстра сучаснай эпохі"!

 

 Macyushonak Valeryj Zygmuntavich 1Macyushonak Valeryj Zygmuntavich 2Macyushonak Valeryj Zygmuntavich 3Macyushonak Valeryj Zygmuntavich 6Macyushonak Valeryj Zygmuntavich 7Macyushonak Valeryj Zygmuntavich 8Macyushonak Valeryj Zygmuntavich 9

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аб ім :

  1. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцеб. абл. друк., 2011. — 440 с. — С. 329;
  2. Выстава сямейнай творчасці : пра выставу сям’і Мацюшонкаў з г.п. Падсвілле ў Доме рамёстваў // Веснік Глыбоччыны. — 2003. — 28 чэрвеня.
  3. Тарасёнак, І. Лепшыя работы майстроў Глыбоччыны на “Славянскім базары” / І.Тарасёнак // Веснік Глыбоччыны— 2009. — 29 ліпеня.
  4. Панкрат, А. Резные фантазии Валерия Матюшонка / А.Панкрат // Веснік Глыбоччыны— 2013. — 29 мая. — № 43. — С. 1-2

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 70

Учора 90

За тыдзень 160

За месяц 1639

Усяго 97648

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236