Ведай нашых. Вера Васільеўна Байкова

Bajkova V. 5

Bajkova V. 114 лютага — святкуе юбілей Байкова Вера Васільеўна – таленавітая, творчая жанчына, майстар па ткацтву, член Саюза народных майстроў Беларусі. 

За дваццацігадовы перыяд работы ў Глыбоцкім Доме рамёстваў Вера Васільеўна стварыла вялікую калекцыю тканых вырабаў, большасць якіх складаюць ручнікі і посцілкі, вытканыя ў розных тэхніках. Майстар аднавіла тэхніку вырабу “кілімаў”, якія шырока выкарыстоўваліся ў побыце на Глыбоччыне. На курсах павышэння кваліфікацыі ў Віцебску і Мінску Вера Васільеўна авалодала чатырохнітовым відам ткацтва “дымка”, а таксама браным, выбарным відамі ткацтва, пляценнем паясоў “на дошчачках” і “на бердзечку”. Зараз у калекцыі майстра прысутнічаюць посцілкі,ручнікі, сурвэткі выкананыя гэтымі відамі ткацтва.

Bajkova V. 2У большасці ўзоры на тканых вырабах — гэта самастойныя распрацоўкі, аднак складаюцца яны з элементаў, якія здаўна выкарыстоўваліся ткачыхамі Глыбоччыны і зараз захоўваюцца ў фондах Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Bajkova V. 4

Да таго ж Вера Васільеўна аднавіла рэгіянальны мужчынскі і жаночы касцюмы. Складанасць дадзенай работы заключалася ў тым, што выкарыстоўваліся толькі вусныя апісанні, сабраныя па выніках экспедыцыйных паездак у вёскі Глыбоцкага раёна. Працавала па рэканструкцыі дзявочага касцюма гараджанкі ХІІ –ХІІІ ст.ст.

Вера Васільеўна – удзельнік выстаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва I і II Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”. У 2003 годзе ўдзельнічала ў Днях культуры Віцебскай вобласці, якія праходзілі ў Мінску і Маскве. У абласным конкурсе па ткацтве “Матчыны кросны” ў намінацыі “Ткацтва посцілак” заняла I месца ў 2003 і 2006 гадах. У 2007 годзе ўзнагароджана дыпломам за правядзенне лепшага майстар-класа ў рамках Рэспубліканскага фестывалю народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, у 2008 годзе праводзіла майстар-клас па ткацтве на кроснах на Рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2008” у Оршы. 

З 2001 года яна з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

kalekczyya payasoў majstraУ 2009 годзе імя майстра Байковай В.В. унесена ў энцыклапедыю “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь”. У 2010 годзе яе вырабы дэманстраваліся на абласной выставе сувеніраў-брэндаў Віцебшчыны “Цвяток радзімы васілька”. Вера Васільеўна праводзіла майстар-клас па ткацтве паясоў на абласным свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2010” у г.п. Расоны. У 2011 годзе ў выставачнай зале Глыбоцкага гарадскога цэнтра культуры праходзіла яе персанальная выстава. У гэтым жа годзе Байковай В.В. прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.

raboty majstra padchas vystavy

Зараз Вера Васільеўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але нягледзячы на гэта, прымае ўдзел у пасяджэннях народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Крыніца”, аказвае  кансультатыўную дапамогу ў распрацоўцы і стварэнні народных касцюмаў метадыстам Глыбоцкага Дома рамёстваў.

Віншуем нашу таленавітую зямлячку з юбілеем!

Жадаем з радаснай нагоды

Здароўе мець, са шчасцем быць,

Не знаць бяды, жадаем згоды,

Да ста гадоў Вам зычым жыць!

Няхай заўсёды Бог абараняе

Ад зла, хваробы і журбы,

І ласку шчодра пасылае

Сягоння, заўтра і заўжды!

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 72

Учора 90

За тыдзень 162

За месяц 1641

Усяго 97650

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236