Дзмітрый Літвінскі

Glubochane 12

 

Litvinskij DЛітвінскі Дзмітрый нарадзіўся 6 чэрвеня 1970 года ў г. Глыбокае. У 1987 г. скончыў СШ № 3 г. Глыбокае, пасля чаго паступіў у Наваполацкі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-радыёкантруктара. Працуе ў ахове ААБ «Беларусбанк».

Яго асэнсаваны творчы шлях пачаўся ў 2000 г. з партрэтаў, якія былі намаляваны алоўкам. Затым ён ствараў партрэты жонкі, дзяцей, маляваў вядомых людзей з фатаграфій, апублікаваных у газетах.

 

Litvinskij D. . 2Упершыню пачаў пісаць карціны вясной 2001 г. А ўжо праз год у Глыбоцкім Доме рамёстваў адбылася першая выстава «Погляд» (2002). Праз тры гады Дзмітрый зладзіў другую выставу пад назвай «Мой Бог, мой сябар і муза», прысвечаную яе Вялікасці прыгажосці, увасобленай у жаночых вобразах. Трэцяя выстава стала своеасаблівай споведдзю Глыбоччыне, дзе жывуць бацькі, сябры, прыхільнікі творчасці.

Літвінскі Д. удзельнік выставы “Беларусь - мая песня” (Віцебск), выставы, прыўрочанай да 50-годдзя Беларусі (Мінск) і інш.

Не маючы акадэмічнай адукацыі, Дзмітрый самастойна вучыўся тэорыі выяўленчага мастацтва па кнігах, шмат спасціг, пераймаючы вопыт вядомых мастакоў. Піша партрэты ў колеры: гуаш, акварэль, пастэль. Выкарыстоўвае змешаную тэхніку напісання. Яму ў поўнай меры імпануе творчасць рускіх мастакоў: Крамскога, Сурыкава, Паленава, Рэпіна і іншых.

Часцей за ўсё на карцінах мастак адлюстроўвае ціхія глыбоцкія вулачкі, прыроду, землякоў.

Litvinskij D. . 1Litvinskij D. . 3

Карціны мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грэцыі, Бельгіі, Германіі.

 

 

 

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Нікандрава, А. Выстава мастака-партрэтыста / А. Нікандрава // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 16 кастр. – С. 3
  2. Байкова, В. Народныя майстры і мастакі Глыбоччыны / В. Байкова // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і вопыт устаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванню традыцый», 26–27 мая 2005 г. / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2007. – С. 34–38.
  3. Сутула, Г. «Споведзь Глыбокаму» / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 3 кастр. – С. 7.
  4. Панкрат, А. Жыццё, намаляванае фарбамі / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 1 верас. – С. 8.
  5. Хайноўская, А. «Зямля бацькоў – мая зямля...» / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 17 кастр. – С. 6.
  6. Літвінскі, Д. Запалі сам сваю зорку / Д. Літвінскі ; гутарыў А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 6 студз. – С. 5, 9.
  7. Хайноўская, А. З'явіўся трэці партрэт Іосіфа Львовіча Корсака / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 2 ліп. – С. 6.
  8. Студия Дмитрия Литвинского [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.litvinskij.by/ . – Дата доступа: 01.10.2017.
  9. Художник из Глубокого рисует и снимает природу (фото, видео) // Віцебскі Зялёны партал [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://vitebsk.greenbelarus.info/articles/16-06-2016/hudozhnik-iz-glubokogo-risuet-i-snimaet-prirodu-foto-video . – Дата доступа: 01.10.2017.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 31

Учора 33

За тыдзень 248

За месяц 1176

Усяго 65857

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-10-23

Зарэгістравалася: 208