«Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак» на ХХІІ Міжнародным кніжным кірмашы

La XdznuI44Кніга «Язэп  Драздовіч. Праз церні да зорак»

Кніга «Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак» была прадстаўлена на ХХІІ Міжнародным кніжным кірмашы, які сабраў у Мінску выдаўцоў з 28 краін.


 

6ea943329ea966684bbef44d131d26bbУкладальнікам выдання стаў пісьменнік і краязнавец,супрацоўнік Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча Міхась Казлоўскі.

Упершыню ў гісторыі беларускага кнігавыдавецтва пад адной вокладкай сабраны практычна ўсе самыя змястоўныя матэрыялы пра геніяльнага мастака, а таксама яго ўласныя творы.

 Язэп Драздовіч быў скульптарам, этнографам, жывапісцам, графікам, пісьменнікам, мовазнаўцам, археолагам, педагогам, астраномам. Назва кнігі адпавядае жыццю Драздовіча: шлях у яго быў цярністым, ён быў «вечным вандроўнікам», як трапна назваў яго Арсень Ліс, першы даследчык яго жыцця і творчасці.

knigi10 aoy1r

Гэта вялікая праца доўжылася больш за два гады – трэба было адабраць найбольш значныя даследаванні, літаратурныя творы пра мастака, падрыхтаваць да друку яго ўласнуюспадчыну.

Кніга складаецца з трох частак. Першы раздзел уключае публіцыстычныя, навуковыя, мастацтвазнаўчыя, мемуарныя творы пра Драздовіча. У другі ўвайшлі паэтычныя прысвячэнні гэтаму чалавеку, у тым ліку і паэма Казіміра Камейшы«Посах». У трэцім раздзеле сабраны творы самога Язэпа Драздовіча, яго літаратурная і мастацкая спадчына.  

5020074120 3Уключана сюды і факсімільнае выданне яго кнігі пра космас «Нябесныя бегі». Міхась Казлоўскі падкрэслівае, што ў кнізе ўпершыню друкуецца ранней невядомы шырокаму колу чытачоў раздзел дзённіка Драздовіча за 1938 год, які носіць назву «На пазахатнім свеце: успаміны з вайсковага жыцця». Гэта нататкі пра тое, як ён служыў у войску, быў фельчарам, фельдфебелем, нараджаўся як мастак. Гэта частка ўспамінаў убачыла свет дзякуючы пісьменніку, навукоўцу Арсеню Лісу, які перадаў матэрыял для друку.

Нельга не адзначыць і высакаякасныя рэпрадукцыі мастацкіх твораў Язэпа Драздовіча.

Новая кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. Яна стане сапраўдным падарункам для тых, хто цікавіцца беларускай культурай, неабыякавы да гісторыі свайго краю.

З выданнем могуць азнаёміцца чытачы Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, Азярэцкай бібліятэкі-музея этнаграфіі, Падсвільскай гарпасялковай, Празароцкай і Ломашаўскай сельскіх бібліятэк.

Чаму Язэп Драздовіч − гэта беларускі Леанарда да Вінчы http://www.rh.by/2015/02/22/chamu-yazep-drazdovich-geta-belaruski-leanarda-da-vinchy/

«Iзноў быў на Марсе» Язэп Дроздович - белорусский Циолковский и Чюрленис https://www.sb.by/articles/izno-by-na-marse.html 

20.03.2018 г.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 0

Учора 31

За тыдзень 248

За месяц 1176

Усяго 65857

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-10-24

Зарэгістравалася: 208