Шунеўская бібліятэка сабрала разам тых, хто не лічыць гады
Відэа-падарожжа “Над Белай Руссю – белы бусел”
”Пенсия- время приключений“
Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Да Дня  пажылых людзей у Шунеўскай бібліятэцы прайшоў тэматычны вечар “Для тых, хто не лічыць гады”. ... Читать далее...
9 кастрычніка вучні 4”В” класа СШ №1 г. Глыбокае імя П.В. Сухога адправіліся ў цікавае відэападарожжа па краіне Беларусь. ... Читать далее...
9 кастрычніка  бібліятэкар Псуеўскай сельскай бібліятэкі арганізавала  для актыўных чытачак святочную сустрэчу ”Пенсия - время приключений“, прымеркаваную   да Дня пажылых людзей . ... Читать далее...
В начале октября Глубокскую центральную районную библиотеку посетили ученики 9”Б‟ класса СШ №2 г. Глубокое имени П. Н. Свирко. ... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-14

Зарегистрировалось:

301

Сёння 536

Тыдзень 1,720

Месяц 7,857

Усяго 519,621

 

Настаяцельніца Беразвецкага жаночага манастыра ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла горада Глыбокае ігумення Міхаіла (Суровцева) ўдастоена звання «Чалавек года Віцебшчыны-2022»

20 лютага 2023

 igumennya Mihaila Suraucava 17 лютага 2023 года ў Віцебску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім былі аб'яўлены лаўрэаты звання «Чалавек года Віцебшчыны-2022». Ад Глыбоцкага раёна звання ўдастоена ігумення Беразвецкага жаночага манастыра ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла горада Глыбокае ігумення Міхаіла (Сураўцава). Яе руплівасцю ў 2022 годзе на тэрыторыі манастыра было завершана ўзвядзенне храма ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла.

Узнагароду ігуменні Міхаіле ўручыў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін.

На падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама №64 ад 9 лютага 2023 года ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» прысвоена ў пяці намінацыях 50 жыхарам Прыдзвінскага краю.

***

З XVII стагоддзя ў Глыбокім існаваў знакаміты Беразвецкі манастыр. Аднак у гады савецкай улады яго зачынілі. Жылыя карпусы доўгі час выкарыстоўваліся ў якасці турмы, а сабор быў разбураны ў 1960 годзе. Беразвецкі Свята-Міхайлаўскі жаночы манастыр у Глыбокім пачаў адраджацца праз 44 гады за кіламетр ад таго месца, дзе ён знаходзіўся раней.

У 2004 годзе ў Беразвеччы з Полацкага Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра прыехала 7 сясцёр на чале з матушкай Анфісай (Шэвярдзяевай), якую прызначылі настаяцельніцай адроджанай абіцелі. У студзені 2007 года было скончана будаўніцтва храма ў гонар свяціцеля Ціхана Задонскага. 2011 год адзначыўся вяртаннем цудатворнага абраза вялікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана, напісанага ў 1912 годзе на святой гары Афон для Беразвецкай абіцелі. Паступова наладзілася богаслужэбнае і працоўнае жыццё манастыра.

Галоўным храмам манастыра была царква ў гонар свяціцеля Ціхана Задонскага, аднак з часам яна перастала змяшчаць усіх прыхаджан. Менавіта таму ў 2015 годзе было пачата будаўніцтва яшчэ аднаго храма ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла.

 

10 мая 2018 года памерла першая настаяцелька абіцелі - ігумення Анфіса, якая шмат папрацавала ў адраджэнні не толькі Беразвецкай, але і Полацкай абіцелі. Праз год у сан ігуменні была ўзведзена манахіня Міхаіла, родная пляменніца матушкі, якая дапамагала ёй апошнія гады ў кіраванні манастыром

 

Крыніца