“Працоўная слава Абрубскага краю”

02 01

Набліжаецца 1 мая, дзень працы. У савецкія часы гэта было адно з самых яркіх і вясёлых свят. Вясна і сонечнае надвор'е стваралі па-спраўднаму святочны настрой. А яшчэ ў гэты дзень віталі лепшых працаўнікоў.

Да гэтага дня работнік Абрубскай сельскай бібліятэкі Леакадзія Міхайлаўна Ільюшчанкава падрыхтавала альбом “Працоўная слава Абрубскага краю”. У альбоме яна сабрала інфармацыю аб працаўніках былога калгаса імя Кірава (зараз філіял ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат” “Кавалі”) і настаўніках Кіраўскай СШ, якія за свае працоўныя заслугі маюць дзяржаўныя ўзнагароды. У альбоме сабраны кароткія біяграфічныя звесткі, пералік узнагарод, фотаздымкі, ксеракопіі дакументаў і грамат.

Па сённяшні дзень вёска Абруб ганарыцца гэтымі імёнамі –

ДАМІНЕЎСКІ Іосіф Іванавіч,

ДЗМІТРЫЕВА Елізавета Міхайлаўна,

ЖУК Таццяна Мікалаеўна,

ЗУБКО Генадзь Антонавіч,

ІЛЬЮШЧАНКАЎ АнатольУладзіміравіч,

ПЧОЛКА Уладзімір Канстанцінавіч,

САУЛІЧ Пётр Андрэевіч,

СПІРЫДОНАВА Альдона Пятроўна,

ХОМІЧ Соф'я Фёдараўна,

ЦІМАФЕЕВА Рэня Канстанцінаўна,

ЯЛЦЭВІЧ Віктар Ягоравіч.

Альбом “Працоўная слава Абрубскага краю” папоўніў краязнаўчы фонд Абрубскай сельскай бібліятэкі і стаў адным з ТОП-дакументаў, які па запатрабаванасці наведвальнікаў займае першае месца.Pchelko Vladimir Konstantinovich

Дзмітрыева Лізавета Міхайлаўна 2 стр 2Dominevskiy Iosif IvanovichHomich Sofiya FedorovnaIlushchenkov Anatoliy VladimirovichSaulich Petr AndreevichSpiridonova Aldona PetrovnaTsimofeeva Rehya KonctantinovnaYaltcevich Viktor EgorovichZhuk Tatyana MihaylovnaZubko Gennadiy Antonovich

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2024 gk

80 god vuzvalennya Belarusi

forum 2024

bazar 2024g

mchs

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 6

Учора 360

За тыдзень 845

За месяц 4213

Усяго 140374

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-04-25

Зарэгістравалася: 283