Шунеўская бібліятэка сабрала разам тых, хто не лічыць гады
Відэа-падарожжа “Над Белай Руссю – белы бусел”
”Пенсия- время приключений“
Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Да Дня  пажылых людзей у Шунеўскай бібліятэцы прайшоў тэматычны вечар “Для тых, хто не лічыць гады”. ... Читать далее...
9 кастрычніка вучні 4”В” класа СШ №1 г. Глыбокае імя П.В. Сухога адправіліся ў цікавае відэападарожжа па краіне Беларусь. ... Читать далее...
9 кастрычніка  бібліятэкар Псуеўскай сельскай бібліятэкі арганізавала  для актыўных чытачак святочную сустрэчу ”Пенсия - время приключений“, прымеркаваную   да Дня пажылых людзей . ... Читать далее...
В начале октября Глубокскую центральную районную библиотеку посетили ученики 9”Б‟ класса СШ №2 г. Глубокое имени П. Н. Свирко. ... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-14

Зарегистрировалось:

301

Сёння 541

Тыдзень 1,725

Месяц 7,862

Усяго 519,626

 Vedaj nashyh 1

 

Плыгаўка Лідзія Пятроўна

Герой Сацыялістычнай працы.

Plygavko L.PПлыгаўка Лідзія Пятроўна нарадзілася ў 1914 годзе ў в. Ліхабалотцы Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці).

У дзіцячыя гады, пасля смерці бацькі, дапамагала маці весці хатнюю гаспадарку.

У 1949 годзе ўступіла ў сельскагаспадарчую арцель, якая праз два гады ўвайшла ў склад калгаса “Парыжская камуна”.

У 1951 – 1970 гадах з’яўлялася звеннявой льнаводчага звяна ў калгасе “Парыжская камуна” Глыбоцкага раёна. Не гледзячы на недахоп спецыяльнай тэхнікі (у асноўным прымяняліся састарэлыя прыёмы пасеву, уборкі і апрацоўкі ільну), звяно Лідзіі Пятроўны хутка стала лепшым у брыгадзе і дасягнула вельмі высокіх паказчыкаў. Звяно атрымлівала з гектара па 10 цэнтнераў льнасемя і столькі ж валакна самай высокай якасці.

Лідзію Пятроўны неаднаразова запрашалі выступаць на семінарах, арганізаваных у калгасе “Парыжская камуна”, на якіх яна дзялілася вопытам з працаўнікамі сельскай гаспадаркі.

У 1966 годзе Плыгаўка Лідзія Пятроўна атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы за поспехі ў вырошчванні ільну, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

Некалькі гадоў гаспадарка “Парыжская камуна” была ўдзельніцай Выставы Дасягненняў Народнай Гаспадаркі СССР, а звеннявая Плыгаўка ўзнагароджвалася медалямі выставы.

У 1972 годзе выйшла на заслужаны адпачынак.

Узнагароджана ордэнам Леніна і разнастайнымі медалямі.

Памерла ў 2002 годзе.

Літаратура :

  1. Курьянович, А. Лидина доля / А. Курьянович // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г.С. Гужва, В.Г. Скопа, Е.Я. Рыклин. - Мн., 1984. - С. 256-259.
  2. Плиговка Лидия Петровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 178.
  3. Плыгаўка Лідзія Пятроўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка [і інш.] ; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – С. 406.
  4. Плыгаўка, Л.П. Звяннявая калгаса “Парыжская камуна” / Л.Плыгаўка // Шлях Перамогі. – 1989. – 16 верасня.
  5. Бельскі, М. Чараўніца ільняных плантацый // Шлях перамогі.- 1966.- №81.-  9 ліп.- С.3.
  6. Плыгаўка Лідзія Пятроўна // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / сост. М.Н.Пригожий.- Витебск: Витеб. обл. тип., 2009.- С. 292.