Патриотический урок «Беларусь – страна единства» 

14 сентября работники Глубокской детской библиотеки провели  патриотический урок «Беларусь – ст…

День народного единства в Глубокском районе 

ПЛАН&nbs приятий по празднованию 17 сентября 2021 г. Дня народного единства в Глубокс йоне…

“Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!” 

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча, прымеркаваная да году народнага адзінства,…

Глеб Канстанцінавіч Рабіза

 Insitnae mastactva 00000“Ён прысвяціу сваё жыццё мастацтву дрэва...”

 

 Творчы нарыс-даследаванне краязнаўчага гуртка “Наша Спадчына” Залескай БШ 

аб самадзейным майстры інсітнага мастацтва Рабіза Глебе Канстанцінавічу

 

Rabiza G. 01 4

Глеб Канстанцінавіч Рабіза (1925-1997) нарадзіўся ў в. Стрыжанева Шаркаўшчынскага раёна.

..Лёс Глеба Канстанцінавіча, як і многіх яго аднагодкаў, вырашыла Вялікая Айчынная вайна. Да яе пачатку паспеў закончыць 6 класаў. У 18 год трапіў на фронт, атрымаў цяжкае раненне, як вынік - інваліднасць. Аднак, падарванае на вайне здароўе, не перашкодзіла яму аддаць свае лепшыя гады жыцця роднай зямлі. З 1955 г. працаваў старшынёй калгаса імя Суворава на Шаркоўшчыне, брыгадзірам будаўнічай брыгады. 3 1965 года жыў у в. Капыльшчына Залескага сельсавета Глыбоцкага раёна. Працаваў брыгадзірам будаўнічай брыгады калгаса “Зара”. За доўгае жыццё асвоіў шмат спецыяльнасцей, стаў добрым кавалём і цесляром.

Ён меў прыродны талент, з дзяцінства любіў маляваць, але спецыяльнай мастацкай  адукацыі і прафесійных ведаў не меў. Яшчэ маладым намаляваў быў тры карціны, але надалей гэты занятак працягу не меў. Аднак у яго радаводзе значыцца як творчая асоба яго родны брат - Рабіза Барыс Канстанцінавіч (1909 г.н.) , які пры Польшчы працаваў чарцёжнікам у гміне, складаў планы зямельных надзелаў і быў добрым мастаком і скульптарам. Як расказваў Глеб Канстанцінавіч, творчыя малюнкі брата вельмі ўражвалі яго сваім майстэрствам у дзяцінстве. На вялікі жаль, лёс Барыса аказаўся трагічным: у 1939 годзе быў арыштаваны органамі НКУС як “польскі памагаты-служачы” і ў 1940-м годзе расстраляны ў Катыні пад Смаленскам... 

90-я гады мінулага стагоддзя - зорны час Глеба Канстанцінавіча Рабіза. Пяць невялікіх фігурак з дрэва - першая спроба Глеба Канстанцінавіча. Выразаць іх стаў ад смуты, бо ў 1990-м годзе давялося пайсці на пенсію. А сядзець склаўшы рукі - не ў яго характары. Першыя вопыты па самастойнай разьбе здзівілі яго самога: вялікіх мэт сабе не ставіў і вельмі задаволены застаўся “пробнымі” творамі. Постаці ляснічага, старой бабулі, вайскоўца, ката і сабакі былі размаляваны. А потым... - потым пачалося сапраўднае захапленне і працяг творчых пошукаў. Так ён стаў вядомым на Віцебшчыне майстрам у галіне традыцыйных народных рамёстваў і прызнаным паслядоўнікам традыцыйнага інсіта ў галіне разьбы па дрэву.  

Rabiza G. 01 3

Rabiza G. 01 13

 

 

 

 

 

 

 

Драўляная скульптура Глеба Канстанцінавіча - цікавы ўзор першаснай творчасці. Яго працы можна назваць прымітыўным самадзейным мастацтвам, у нечым яго фігуркі нагадваюць дзіцячыя спробы разьбы па дрэве. Але ж на тое яно і ёсць - інсітнае мастацтва. калі чалавек, не маючы ніякай мастацкай адукацыі, пачынае выразаць з дрэва творы, які раскрываюць яго багаты духоўны свет і ўнутраныя сувязі з народнай этнаграфіяй. Глеб Канстанцінавіч працаваў толькі на падставе сваёй інтуіцыі і ўласнага мастацкага густу. У яго творах відавочна добрае адчуванне вобразу і недасканаласць тэхналогіі, наяўнасць здольнасцей і адсутнасць вопыту прафесіянала- разьбяра. Ды ён і не імкнуўся зрабіць нешта неверагоднае: дзядзька Глеб проста перадаваў свой светапогляд праз дрэва. Таму наіўнасць яго скульптурак захапляе і ўражвае, а недахопы, з кропкі гледжання прафесіянала, застаюцца ў баку ад гледача.

Rabiza G. 01 2

Rabiza G. 01 5

За невялікі творчы перыяд разьбы па дрэве (1992 - 1998) Глеб Канстанцінавіч стварыў звыш 60 драўляных скульптур. Тэматыка работ Г.К.Рабізы багатая і шырокая: гістарычная, казачная, рэалістычная. Работы майстра засталіся як паказчык яго сваесаблівага погляду на навакольны свет. У асноўным работы былі прадстаўлены невялікімі скульптурамі з дрэва ліственных парод.

 Большасць з іх адлюстроўвае вобразы сялянскага жыцця: жняя, каваль, касец, дравасек; шмат прадстаўнікоў жывёльнага свету, сярод якіх трапляюцца нават фантастычныя звяры - буйная творчая фантазія майстра. Фігуркі заўсёды размалёваны самім майстром і пакрыты лакам - ... каб здаваліся больш жывымі. І ў гэтым мастацтве афарбоўкі ён шмат браў ад традыцый мясцовай этнаграфічнай культуры. 

Пры жыцці Глеб Канстанцінавіч быў заўважаны спецыялістамі, якія ацанілі багацце таленту самадзейнага народнага майстра. Рабіза Г.К. быў удзельнікам першых выстаў інсітнага мастацтва “Талент шчырага сэрца” (Віцебск. 1991). На выставе інсітнага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь былі прадстаўлены яго 14 работ (Мінск. 1994) Браў удзел у IV Рэспубліканскім фестывалі творчасці інвалідаў (Мінск, 1995), фестывалі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (Мінск, 1996).

Яго работы знаходзяцца ў Мастацкім музеі РБ, у фондах Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра і Глыбоцкага Дома рамёстваў, у гісторыка-краязнаўчым музеі ДУА "Залеская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна".

 

Rabiza G. 01 6Rabiza G. 01 7Rabiza G. 01 8Rabiza G. 01 10Rabiza G. 01 11

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Rabiza G. 01 15Rabiza G. 01 14

Невялікую частачку творчасці бацькі беражліва захоўвае дачка Глеба Канстанцінавіча  - Хахолка Нона Глебаўна, былая настаўніца Капыльшчынскай БШ. У сямейным архіве Ноны Глебаўны захоўваюцца бацькавы Граматы і Дыпломы, мастацкія каталогі з яго творамі, артыкулы з раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” пра творчасць "дзядзькі Глеба". Дарэчы, творчасць перадалася ад братоў Глеба і Барыса Рабізаў на некалькі пакаленняў іх радаводу: дачка Нона Глебаўна нядрэнна малюе; унучка Наталля працавала ў галіне культуры; праўнук Арцём у школьным гуртке пасцігаў азы разьбы па дрэве... Так што традыцыі народнага майстэрства працягваюцца на нашай Глыбоччыне. 

Імя Рабіза Г.К. унесена ў каталогі “Талент шчырага сэрца” (1992 г.),”Мастацтва інсіта” (1994), "Вечназяленае дрэва рамёстваў” (1996), “Кругазварот” (1998), каталог II Нацыянальнай выставы інсітнага мастацтва 2001 г. Матэрыял пра Г.К.Рабіза змешчаны ў кнізе ‘Тлыбоччына: ад старажытнасці да сучаснасці” (2009).

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 6

Учора 56

За тыдзень 257

За месяц 936

Усяго 64039

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-09-17

Зарэгістравалася: 203