Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки: юбилей земляка и знакомство с профессией
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Велапакатушкі па родных гатаўшчынскіх мясцінах
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2027 год
1 октября — День пожилого человека
В связи с празднованием юбилея известного земляка Владимира Саулича, а также в целях повышения интереса к деятельности библиотеки и профессии библиотекаря, Глубокскую центральную районную библиотеку посетили учащиеся 9”... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
  О, дзіўны край маіх дзядоў,Гасцінцаў край і сцежак вузкіх.Край сэрцаў шчырых, край садоў,Пяшчотны край мой беларускі! ... Читать далее...
Откройте для себя литературу, где мудрость возраста обретает голос. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-11

Зарегистрировалось:

301

Сёння 224

Тыдзень 3,207

Месяц 5,718

Усяго 517,482

 29 красавіка 2022 года споўнілася 135 год з дня нараджэння вядомага польскага краязнаўца і гісторыка Отана Гедэмана. 01010101101

у 2022 годзе адзначае своеасаблівы юбілей кніга О.Гедэмана “Глыбокае: гістарчны нарыс” —. 10 год таму назад яна была ўпершыню перакаладзена на беларускую мову і стала даступнай для чытачоў .

З гэтай нагоды прапануем вашай увазе артыкул глыбоцкага краязнаўцы Іосіфа Уладзіміравіча Бунто, напісаны ў 1997 годзе.  

“ … Гэты чалавек заслугоўвае таго, каб імя яго з удзячнасцю ўспаміналі і ўшаноўвалі глыбачане. Менавіта О. Гедэман з’яўляецца стваральнікам гістарычна-даследчай працы, кнігі пра наш горад (прытым адзінай). Манаграфія «Глыбокае» была выдадзена ў Вільні ў 1935 годзе. Многія яе старонкі і артыкулы пакладзены ў аснову гісторыкадакументальнай хронікі «Памяць. Глыбоцкі раён».

А. ВІНІКОВІЧ.

Gedeman O. 1Сярод даследчыкаў, якія займаліся вывучэннем гісторыі Глыбокага, першае месца належыць Ота Гедэману, якім у 1935 годзе ў Вільні была выдадзена кніга «Глыбокае» на польскай мове.

Нарадзіўся ён 29 красавіка 1887 г. у в. Мнішчызна Рэчыцкага павета Мінскай губерні ў сям’і меліяратара. Скончыў гімназію ў Гомелі, затым вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Кіеўскага універсітэта.

3 1922 г. працаваў настаўнікам гісторыі ў Браславе. 3 1928 г. працаваў у Вільні, збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны і сярэдняга Прыдзвіння. Навукова-даследчая дзейнасць яго за гэты перыяд прынесла вельмі значныя вынікі. У 1930 г. ім быў выдадзены том «Гісторыя Браслаўскага павета», «Дзісна і Друя» (1934 г.), у 1937 годзе — кніга пра вучылішча ў Лужках, у якім за перыяд існавання з 1744 г. па 1832 г. атрымалі адукацыю шмат дзяцей з Глыбоччыны і суседніх паветаў.

Усяго ім было выдадзена 7 навуковых прац. Кнігі 0. Гедэмана адразу выклікалі цікавасць у грамадскасці, прыхільна былі сустрэты і навукоўцамі. Яго кнігі спрыялі развіццю краязнаўства на Браслаўшчыне і Дзісеншчыне, былі дапаможнікамі па гісторыі ў тагачасных школах. Жыхары Дзісны і Глыбокага называлі яго прозвішчам вуліцы ў сваіх гарадах. Усю сваю энергію Гедэман накіраваў на гістарычныя даследаванні і напісанне кніг, над якімі працаваў да апошніх дзён жыцця. 18 мая 1937 г. даследчык раптоўна памёр і быў пахаваны ў Вільні.

Найлепшай памяццю аб гэтым чалавеку застануцца яго кнігі. Выдадзеныя ў 30-я гады невялікімі накладамі, яны, на жаль, сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Яго кніга «Глыбокае» у перакладзе (1992 г.) была перадрукавана ў нашай раённай газеце, пазней у скарочаным варыянце змешчана ў кнізе «Памяць. Глыбоцкі раён».

Gedeman O. 2Gedeman O. 3

У Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі сабраны ўсе яго кнігі, праводзіцца, мэтанакіраваная праца на пошук матэрыялаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю даследчыка, музей збірае ўспаміны старажылаў аб яго жыцці на Браслаўшчыне. На жаль, да гэтага часу не знойдзены яго архіў, не знойдзена і магіла.

Я. БУНТО, краязнаўца.

Крыніца: Бунто, Я. Заслугоўвае, каб памяталі // Веснік Глыбоччыны. — 1997 . — 13 мая. 

*** Неабходна адзначыць тое, што кніга "Гыбокае : гістарычны нарыс" у перакладзе на беларускую мову выйшла ў год, калі Свята беларускага пісьменства адзначалася ў Глыбокім — у горадзе, гісторыю якога даследаваў польскі краязнаўца. Работа О.Гедэмана застаецца найбольш каштоўным даследаваннем гісторыі Глыбокага. 

Бібліяграфія О.Гедэмана (на беларускай мове): "Глыбокае. Гістарычны нарыс", "Друя — магдэбурскі горад", "Даўнія пушчы і воды",  "Валерыянаўскія школы айцоў піяраў лужэцкіх".

Па матэрыялах інтэрнета.