Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-06

Зарегистрировалось:

297

Сёння 107

Тыдзень 5,838

Месяц 5,838

Усяго 409,762

01 34166

 

 Зарніцы ў глыбінях азёр шукаў Алег Тарыкаў, адзін з першых краязнаўцаў Глыбоччыны.

Tarikov Oleg. GlubokoeНарадзіўся Алег Аркадзьевіч 9 красавіка 1938 г. ў сялянскай сям’і Паліны Савельеўны і Аркадзія Усцінавіча Тарыкавых на хутары ля вёскі Мікулічы Глыбоцкага раёна, у пяці кіламетрах ад Глыбокага. Дзяцінства хлопчыка прыпала на гады вайны. Іх сям’я не аднаразова дапамагала партызанам, трымала сувязь з партызанскім атрадам “Паўночныя” і брыгадай імя Леніна.

Пасля вайны наведваў вясковую школу ў Мікулічах, а з чацвёртага класа вучыўся ў Глыбоцкай СШ № 2, якую паспяхова скончыў у 1954 годзе. Адначасова займаўся ў Глыбоцкай музычнай школе па класу баяна. Далей вучыўся ў Глыбоцкім электрамеханічным вучылішчы № 12, працаваў  ў г. Кустанай (Казахстан), служыў у арміі. Пасля арміі скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-энергетык. Працаваў па сваёй спецыяльнасці ў Гомелі, Мінску, Маладзечне. 

Акрамя асноўнай працы, займаўся літаратурнай і краязнаўчай дзейнасцю. Працаваў у многіх архівах, у тым ліку архівах Вільнюса і Ленінграда, сябраваў і супрацоўнічаў са знакамітымі гісторыкамі, журналістамі, краязнаўцамі. Друкаваўся ў перыядычных выданнях па пытаннях краязнаўства і гісторыі Беларусі.

Алег Аркадзьевіч склаў і запісаў радавод сваёй сям’і, які бярэ пачатак з 18 стагоддзя. Ён з’яўляецца аўтарам вершаў і баек, якія друкаваліся на старонках перыядычных выданняў.

Maksbmenko P.N. Severnye mn Belarus 1989У 1989 годзе ў выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга “Паўночныя”, напісаная на аснове ўспамінаў камандзіра партызанскага атрада П. М. Максіменка. Літаратурную апрацоўку тэксту кнігі зрабіў А. А. Тарыкаў.

Tarikov Oleg.Zarnicy v glubinah ozyorАлег Аркадзьевіч марыў напісаць вялікую кнігу аб родным краі, шмат працаваў над ёй. Як вынік яго шматгадовай працы, у 1993 годзе ў выдавецтве “Полымя” пабачыла свет кніга “Зарніцы ў глыбінях азёр”. Выйшла яна ў навукова-папулярнай серыі “ Па родным краі”. Дзевятнаццаць раздзелаў кнігі апісваюць гісторыю, прыроду і славутых людзей Глыбоччыны. Напісаная даступнай мовай, яна выклікала цікавасць ў многіх чытачоў, якія знайшлі на яе старонках малавядомыя факты з гісторыі не толькі роднага краю, але і беларускай гісторыі ўвогуле.

Трэба сказаць, што не ўсе матэрыялы, сабраныя Алегам Аркадзьевічам, увайшлі ў гэтую кнігу. Многія і сёння захоўваюцца ў асабістым архіве сям’і Тарыкавых.

За падрыхтоўку і выданне кнігі “Зарніцы ў глыбінях азёр” Алег Аркадзьевіч Тарыкаў быў адзначаны кіраўніцтвам Глыбокага раёна і ўзнагароджаны Ганаровай граматай раённага Савета народных дэпутатаў.

Памёр ён 15 студзеня 1996 года.

 

24/04/2018