Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-06

Зарегистрировалось:

297

Сёння 210

Тыдзень 5,941

Месяц 5,941

Усяго 409,865

 Glubochane

 

Ben Ieguda Заснавальнік гебраізма, адрадзіў іўрыт у якасці сучаснай паўсядзённай мовы.

Эліэзер Бен-Іегуда (сапраўднае імя Эліэзер Перэльман) нарадзіўся 7 студзеня 1858 года ў сям'і Іегуды і Фейгі Перэльман у мястэчку Лужкі Віленскай губерні (цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці). Бацька хлопчыка памёр, калі Эліэзеру было ўсяго пяць гадоў.

У 13-гадовым узросце яго адправілі вучыцца ў ешыву (вышэйшая рэлігійная навучальная ўстанова ў яўрэяў) у Полацк. Кіраўнік ешывы, таемны прыхільнік свецкай адукацыі, пазнаёміў Перэльмана з творамі свецкай літаратуры на іўрыце. Аднак у хуткім часе дзядзька Эліэзера забраў яго з Полацка і адправіў вучыцца ў Глыбокае, дзе юнак пазнаёміўся з мясцовым грамадскім і рэлігійным дзеячам Шмуэлем Ёнасам.

Ёнас упэўніў Бен-Іегуду ў неабходнасці атрымаць свецкую адукацыю. Дачка Ёнаса Двойра навучыла Перэльмана рускай мове, і, пасля гадавой падрыхтоўкі да ўступных іспытаў, ён паступіў у рэальнае вучылішча Двінска, якое скончыў у 1877 г.

Барацьба балканскіх народаў за вызваленне ад Турцыі і звязаная з гэтым руска-турэцкая вайна 1877 – 1878 гг. нарадзілі ў Эліэзера Перэльмана ідэю магчымасці адраджэння яўрэйскага народа на яго гістарычнай радзіме. Ён вырашыў пасяліцца ў Палестыне і ў 1878 г. адправіўся ў Парыж вывучаць медыцыну, каб набыць прафесію.

Праз год у Парыжы Перэльман апублікаваў у газеце "ха-Шахар" артыкул "Пякучае пытанне", у якім упершыню сфармуляваў ідэю стварэння ў Палестыне духоўнага цэнтра для ўсяго яўрэйскага народа. А найважнейшым элементам адраджэння этнасу ён лічыў адраджэнне іўрыту ў якасці мовы паўсядзённых зносін. Артыкул быў падпісаны псеўданімам Бен-Іегуда, які з гэтага моманту становіцца новым імем Эліэзера Перэльмана.

У Парыжы 20-летні юнак захварэў на сухоты. Вучобу прыйшлося перапыніць, і ён прыняў рашэнне паскорыць свой пераезд у Палестыну. З гэтай мэтай малады чалавек пакінуў вывучэнне медыцыны і паступіў у настаўніцкую семінарыю.

У 1881 годзе Бен-Іегуда пераехаў у Іерусалім. Яго дом стаў першым у горадзе, дзе гаварылі толькі на іўрыце.

Пасля зацвярджэння брытанскага мандата над Палестынай Бен-Іегуда разам з Аўраамам Усышкіным здолеў упэўніць брытанскага вярхоўнага камісара Сэмюэла абвясціць іўрыт адным з трох афіцыйных моў краіны, нараўне з англійскай і арабскай.

Бен-Іегуда распрацаваў таксама школьную праграму для навучання на іўрыце. Усё жыццё ён працаваў над пашырэннем слоўнікавага запасу мовы, уводзячы ў яго (у адпаведнасці са структурай і логікай іўрыту) новыя словы. Шмат у чым распаўсюджванню ідэй Бен-Іегуды спрыяла газета, якую ён выдаваў з 1884г. на іўрыце. Стварыў 17-томны "Поўны слоўнік старажытнаяўрэйскай мовы і сучаснага іўрыту" і заснаваў Акадэмію мовы іўрыт, якая сёння займаецца ўдасканаленнем мовы.

Памёр Эліэзер Бен-Іегуда 16 снежня 1922 года ў Іерусаліме.

У дзень нараджэння Эліэзера Бен-Іегуды адзначаецца Нацыянальны дзень мовы іўрыт. Амаль у кожным горадзе Ізраіля маецца вуліца імя  Бен-Іегуды. УІерусаліме ў яго гонар названы бульвар. Иерусалиме его именем назван бульвар. ,

Beh Ieguda autar bjusta Maguchy V.V. .JPGУ 2012 годзе ў Глыбокім устаноўлены бюст Эліэзера Бен-Іегуды, аўтар -- скульптар Магучы В.В. член Беларускага саюза мастакоў.