Приближается Вишнёвый фестиваль
Па часопісных старонках вандравалі ў Івесьскай бібліятэцы-клубе
Велосипед — это двухколесное (или трехколесное) транспортное средство,
"В дружбе — наша сила!" — заявили читатели Запрудской библиотеки
Ліпеньскія пятніцы
Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка з інтэрактыўнай пляцоўкай “Ганаруся табой, мая Беларусь”
ПРАЗДНИК ФОТОГРАФОВ
Хто сказаў, што ў бібліятэцы сумна? Толькі не ў Івесі! ... Читать далее...
приводимое в движение мускульной силой человека через ножные педали. Берегите его! ... Читать далее...
 В Запрудской сельской библиотеке собрались друзья, чтобы отметить июльские праздничные дни — дружбы и загадывания загадок... ... Читать далее...
Ежегодно 12 июля все любители и профессионалы, причастные к фотографии отмечают этот праздник. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-07-16

Зарегистрировалось:

300

Сёння 843

Тыдзень 2,692

Месяц 9,752

Усяго 440,384

Glubochane

 

Kascyuk Yuras 1Касцюк Юрый Васільевіч  (06.05.943-2014). Яркі і таленавіты журналіст, паэт, празаік, публіцыст, член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.

На вялікі жаль, не ўдалося нашым чытачам увочавідку сустрэцца з земляком...

Нарадзіўся Юрый Васільевіч 6 мая 1943 года ў вёсцы Пліса (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). У школу пайшоў, умеючы добра чытаць і пісаць. Асабліва цікавіўся , гісторыяй, літаратурай. Першы верш Юрыя Касцюка быў надрукаваны ў газеце "Зорька", калі ён вучыўся ў 4-м класе.

Закончыўшы школу, паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, але вучоба была перарвана прызывам у армію. Тут пачаў актыўна друкаваць свае вершы ў газетах "На страже Октября", "Во славу Родины", “Чырвоная змена”, іншых друкаваных СМІ і мастацкіх зборніках. Тры гады службы прайшлі ў горадзе Мінску.

Дэмабілізаваўшыся, прыехаў у Браслаў, дзе адразу ж пачаў супрацоўнічаць з газетай "Браслаўская звязда", куды ўладкаваўся на працу. Адукацыю ў Віцебскім педагагічным інстытуце працягнуў на завочным аддзяленні.

Праз некаторы час зволіўся з рэдакцыі “Браслаўскай звязды” і накіраваўся ў Казахстан, дзе “падымалі цэліну” яго бацькі. Вярнуўшыся з цаліны, Юрый Васільевіч забраў дакументы з Віцебскага педагагічнага інстытута і паступіў на завочнае аддзяленне журналісцкага факультэта БДУ.

Kascyuk Yuras 2У той час актыўна ішла будоўля Наваполацка. У 1966 годзе Юрый Касцюк уладкаваўся бетоншчыкам на завод "ЖБВ". Працягваў друкавацца на старонках мясцовай газеты “Хімік” і ў "Чырвонай змене".

У 1967 годзе удзельнічаў ва Ўсесаюзным фестывалі мастацкай творчасці, прысвечаным 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, з вершам "Бульбонія". Стаў лаўрэатам фестывалю. У 1969 годзе – лаўрэат Ўсесаюзнага конкурсу аматарскіх кінастудый за сцэнарый да дакументальнай кінастужкі "Вёска Тапары".

У 1971 годзе быў запрошаны на працу ў рэдакцыю газеты “Хімік". Выходзіў са сваімі рэпартажамі, інтэрв’ю, радыёнарысамі на гарадское радыё і на абласным, рэспубліканскім радыё. У 1974 годзе быў пераведзены ў штат "Хіміка" карэспандэнтам прамысловага аддзялення, праз тры месяцы – загадчык аддзела пісьмаў. Далей, праз год, – загадчык прамысловага аддзела. Потым быў прызначаны намеснікам рэдактара. Адначасова на працягу дзесяці гадоў кіраваў літаратурным аб’яднаннем "Крыніцы".

У 1983 годзе Юрый Касцюк быў накіраваны на вучобу ў Вышэйшую партыйную школу. Два гады ён вучыўся у Мінску, пісаў для рэспубліканскага радыё, часопіса "Вожык", газеты "Звязда". У 1985 годзе ўладкоўваецца на працу ў гаркам КПБ. Потым быў накіраваны ў Дубровінскі раён рэдактарам газеты "Дняпроўская праўда". За пяць гадоў кіравання вёў гістарычную старонку "Спадчына", сатырычна-гумарыстычную старонку "Прыёмная Пракопа Прачуханца" і літаратурную старонку "Крылы".

У 1989 годзе, перажыўшы інфаркт, Юрый Васільевіч, па запрашэнню парткама завода "Вымяральнік", вярнуўся ў Наваполацк, і арганізаваў выпуск завадской газеты "Наша трыбуна". Потым быў намеснікам рэдактара полацкай газеты "Сцяг камунізму". Адначасова стаў старшынёй літаратурнага аб’яднання "Наддзвінне", якое пад кіраўніцтвам Касцюка атрымала званне "народны калектыў".

Дапамагаў арганізоўваць і некаторы час працаваў намеснікам рэдактара газеты "Новая газета". Займаў пасаду адказнага выпускаючага групы райгазет, што друкуюцца ў Наваполацкай друкарні, потым зноў апынуўся ў "Хіміку". З пасады рэдактара аддзела сацыяльных пытанняў пайшоў на пенсію, але яшчэ некалькі гадоў працягваў працаваць у газеце, да яе закрыцця.

Kascyuk Yuras 8Быў галоўным рэдактарам літаратурна-музычнага аб’яднання "Крылы” (Наваполацк). Аўтар кнігі паэзіі і прозы «ПАТ».

Спадзяёмся, што сустрэнем гэтае выданне на кніжных прасторах. 

Kascyuk Yuras 9

Kascyuk Yuras 3Kascyuk Yuras 4Kascyuk Yuras 6Kascyuk Yuras 7