Пугаўка Леанід Канстанцінавіч

Pugovko L.K 1 02Пугаўка Леанід Канстанцінавіч,
Герой Сацыялістычнай Працы

100 год назад, 4 сакавіка 1917 г., ў вёсцы Паўлава Глыбоцкага раёна (цяпер Азярэцкі сельсавет) ў сялянскай сям’і нарадзіўся Леанід Канстанцінавіч Пугаўка. Ён з ліку тых асоб Глыбоцкага краю, імёны якіх мы павінны ведаць.

У 2007 годзе газета "Веснік Глыбоччыны" змясціла цікавы артыкул З.Раслевіч "Помнит Глубоччина своих Героев", прысвечаны Л.К.Пугаўка.

Прапануем яго вашай увазе.

Pugovko L.K DSCN4590 

Амаль 20 год назад (1989) Ул.Сауліч браў інтэрв'ю ў Л.К.Пугаўка з нагоды юбілею калгаса "17 верасня". Интэрв'ю цікавае тым, што Леанід Канстанцінавіч прадстае перад намі адкрытым, шчырым чалавекам, са сваім поглядам на жыццё, разважанні якога актуальны і ў наш час. Не пашкадуйце часу і пачытайце інтэрв'ю.

"Л.К Пугаўка:

– Хто я быў пры панскай Польшчы? Зямлі ў мяне не было. Нічога не было. Батрак я быў. Вось чаму 17 верасня 1939 года лічу другім днём свайго нараджэння. У гэты дзень мы, глыбачане, сустракалі Чырвоную Армію-вызваліцельніцу хто як мог. Хто з лыжкай мёду, хто з кошыкам яблыкаў, хто — з кубкам малакаВа ўсіх быў святочнынастрой.

Ну а потым пачаліся гутаркі, мітынгі, стварэнне сельскіх камітэтаў.

У саракавым годзе мяне ўзялі ў Армію і давялося з ёй прайсці праз усю вайну. Абараняў Ленінград у блакадныя дні, удзельнічаў у прарыве блакады, у іншых бітвах. Закончыў баявы шлях ў Чэхаславакіі. Вярнуўшыся на радзіму, быў загадчыкам хаты-чытальні, старшынёй сельскага Савета.

У 51-м годзе Рубіс прапанаваў мне стаць старшынёй калгаса «17 верасня». У мяне тады мароз па скуры пайшоў. Які ж з мяне старшыня? Я ж і сельскую гаспадарку добра не ведаю. I адукацыя — тры польскіх класы.

У калгасе – 1150 чалавек. А багацця ўсяго — 7 кароў і 12 свіней.

Помню першы сход, як выбіралі мяне старшынёй. Невялікая хацёнка, набітая да адказу. Хто за печкаю, а хто і пад вакном. Гаварыў людзям, што будуць машыны. Што будзе ў іх вёсках радыё, электрычнае святло. Глядзеў у вочы і бачыў, што не ўсе верылі. Некаторыя, хто быў у цяні, нават свісталі.

— У нас стрэх няма. Якое там радыё?

Ну і пачаў я з гэтых стрэх. Накрылі людзям хаты. Новыя зрабілі. Школу ўзвялі. Ураджаі пайшлі на полі. Грошы ў калгаснай касе завяліся,

I вось аднойчы пры хожу да сваёй хаты, а там каля дзвярэй калочак з дашчэчкай. На ёй напісана: «Калі так будзеш рабіць і далей – заб’ём!»

   Знайшліся ж людзі, якія і далей жадалі, каб жыла вёска ў жабрацтве. У той цяжкі час я абапіраўся на актыў. І сёння ўдзячны за падтрымку Канстанціну Грыбуну, Максіму Кухту, Пятру і Рыгору Ляшонкам, Сцяпану Баговічу і многім іншым.

Наш калгас быў лепшым у раёне. Але прыпісваю гэта я не сабе, а людзям. Іх працалюбству. У калгасе ажно тры школы. Бальніца, якая ў Бабічах, абслугоўвае 5 суседніх гаспадарак. Добрыя дамы. Магазіны. Асфальтаваныя вуліцы.

Шкада вот толькі, што неяк народ ад зямлі адбіваецца. Гэта ж мы даўней да зямлі як прывыкалі? Босымі па ёй хадзілі. А сёння? Не паспела дзіцё нарадзіцца, а ўжо калготкі адзяваюць. У школу пайшлі, летам — у піянерлагер. А я лічу, што не трэба сельскім гэтых лагераў. Хай з бабуляй будзё. Вучыцца, як бліны пячы, як гарод дагледзіць.

Камсамол наш глыбоцкі ўсё МЖК прабівае. Так званы маладзёжны жыллёвы комплекс у Глыбокім. Усё жаліцца, што праекты не дасканалыя. Бесейна не хапае. Яшчэ чаго. А на маю думку, МЖК трэба рабіць не ў горадзе, а на вёсцы. Выбралі б дзе прыгожае месца, на прыродзе, у бярозавым гаі. Пабудавалі 10 катэджаў. Будынкі, дзе жывёлу трымаць. Сад пасадзілі б.

Канечне, можа хто будзе і незадаволеныад маіх слоў, але вясковая моладзь, думаю, мяне зразумее. А незадаволеных цяпер часта можна сустрэць. Нядаўна заходжу ў магазін, а старая ўжо жанчына ў хлеб пальцам торк-торк. Моршчыцца: «Нясвежы». Я ёй і гавару:

– А ты прыпольскім часе свежы ела?

– О, тады і з мякінай хлебу былі рады. Але ж тады – не цяпер?

Так, тады не цяпер. I мне здаецца, штб цяперашняе трэба цаніць і памнажаць".

У.Сауліч

Шлях перамогі.- 1989.- 16 верасня

 

Работнік Бабічоўскай бібліятэкі-клуба Сайкоўская Г.Ю. падрыхтавала грунтоўны бібліяграфічны паказальнік "Вёска Бабічы: людзі, гаспадарка, жыццё".

У паказальніку адлюстраваны артыкулы, прысвечаныя жыхарам вёскі і прцаўнікам калгаса "17 верасня", змешчаныя ў перыядычным друку і кніжных выданнях.

http://cbs.okglub.by/news/950-bibliyagrafichny-pakazalnik-litaratury-vjoska-babichy-i-gaspadarka-zalataya-padkova

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 23

За тыдзень 19

За месяц 1357

Усяго 40594

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-03-30

Зарэгістравалася: 173