Фонд Глыбоцкай раённай бібліятэкі папоўніўся новым выданнем!
Работнікі бібліятэкі з ўдзячнасцю прынялі зборнік паэзіі падсвільскай паэткі Таісіі Роліч "Мой сонечны май".
Таісія Роліч добра вядома як творчая і таленавітая асоба. У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы неаднойчы арганізоўваліся выставы яе дэкаратыўна-прыкладных работ.
Добра ведалі прыхільнікі яе творчасці, што Таіся Міхайлаўна піша вершы. І вось адбылася прыемная падзея! Вершаваныя радкі, раскіданыя па шматлікіх аркушах, нарэшце сабраныя разам пад адной вокладкай!
Зборнік мае некалькі радзелаў, якія адлюстроўваюць тэматыку творчасці Таісіі Міхайлаўны: "Край натхнення і шчасця", "Квітней, маляўнічая прырода", "Творы для дзяцей", "Кахання непаўторны міг...", "Слава Великому рускому!", "Без гумару аніяк..."
Прыемна, што ў зборніку паэзіі змешчаны і ноты. Звыш 40 вершаў ужо пакладзены на музыку самадзейнымі кампазітарамі. Ганна Шакола, І.Ю.Харэвіч, Уладзімір Бурэнь адчулі мелодыю вершаў і напісалі да іх музыку. Ціква, што дзве песні маюць мэтавае прызначэнне - быць выкананымі падчас "Вішнёвага фестывалю", бо прысвечаны вішням.)))
Запрашаем усіх, хто цікавіцца творчасцю нашых землякоў, наведаць Глыбоцкую цэнтральную раённую бібліятэку і пагартаць-пачытаць старонкі паэзіі Таісіі Роліч!