Зборнік паэзіі падсвільскай паэткі Таісіі Роліч "Мой сонечны май" у фондзе Глыбоцкай раённай бібліятэкі

Rolich T 00Фонд Глыбоцкай раённай бібліятэкі папоўніўся новым выданнем!

Rolich T 01Работнікі бібліятэкі з ўдзячнасцю прынялі зборнік паэзіі падсвільскай паэткі Таісіі Роліч "Мой сонечны май". 

Таісія Роліч добра вядома як творчая і таленавітая асоба. У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы неаднойчы арганізоўваліся выставы яе дэкаратыўна-прыкладных работ.

Добра ведалі прыхільнікі яе творчасці, што Таіся Міхайлаўна піша вершы. І вось адбылася прыемная падзея! Вершаваныя радкі, раскіданыя па шматлікіх аркушах, нарэшце сабраныя разам пад адной вокладкай!

Зборнік мае некалькі радзелаў, якія адлюстроўваюць тэматыку  творчасці Таісіі Міхайлаўны: "Край натхнення і шчасця", "Квітней, маляўнічая прырода", "Творы для дзяцей", "Кахання непаўторны міг...", "Слава Великому рускому!", "Без гумару аніяк..."

Прыемна, што ў зборніку паэзіі змешчаны і ноты. Звыш 40 вершаў ужо пакладзены на музыку самадзейнымі кампазітарамі. Ганна Шакола, І.Ю.Харэвіч, Уладзімір Бурэнь адчулі мелодыю вершаў і напісалі да іх музыку. Ціква, што дзве песні маюць мэтавае прызначэнне - быць выкананымі падчас "Вішнёвага фестывалю", бо прысвечаны вішням.)))

Запрашаем усіх, хто цікавіцца творчасцю нашых землякоў, наведаць Глыбоцкую цэнтральную раённую бібліятэку і пагартаць-пачытаць старонкі паэзіі Таісіі Роліч!

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 10

Учора 68

За тыдзень 195

За месяц 78

Усяго 67790

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-12-02

Зарэгістравалася: 210