Лявонцій Ракоўскі. Рускі пісьменнік, беларус па нацыянальнасці, глыбачанін па нараджэнню

 1 01

 

 

 

 

1

28 снежня 1895 нарадзіўся Лявонцій Ракоўскі, рускі пісьменнік, беларус па нацыянальнасці, ураджэнец Глыбокага. Што мы ведаем пра Лявонция Ракоўскага? 

Бацька Лявонція Ракоўскага служыў пісарам у Глыбоцкай валасной управе, даў сыну сярэднюю адукацыю і адправіў вучыцца ў Вільню. У 1915 г. будучы пісьменнік паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, але вучобу перарвала грамадзянская вайна. Лявонці Ракоўскі пайшоў служыць у Чырвоную Армію. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны Ракоўскі паступіў на прававое аддзяленне факультэта грамадскіх навук Петрагарадскага ўніверсітэта.

Першыя літаратурныя пробы пяра Л.Ракоўскага былі ўжо ў дзяцінстве. Друкавацца пачаў студэнтам. Пад рознымі псеўданімамі ў газеце “Ленінградская праўда” змяшчаліся яго артыкулы, заметкі, рэпартажы. Першы буйны твор – апавяданне “Месть”, - быў надрукаваны ў часопісе “Ленінград”.

     Самыя першыя творы пісьменніка расказвалі пра жыццё жыхароў невялікага беларускага мястэчка.  У 1927 г. аповесць “Гадзіннік”,11 апавяданні “Помста”, “Пастаяльцы”, “Вяселле”, “Конь”, “Купля”, “Простая думка” і “Зялёная Амерыка” увайшлі ў зборнік “Зялёная Амерыка”. Vylica GlybokagaНе ўсе творы па сваіх мастацкіх якасцях раўнацэнныя. Але ўжо ў іх пісьменнік паўстае як добры знаўца жыцця простых людзей. Ён вельмі трапна, з вялікай сімпатыяй і тонкім гумарам адлюстраваў жыццё і ўзаемадносіны яўрэйскага насельніцтва Глыбокага, а таксама вобразы людзей, якія яму былі больш блізкія па духу. Гэта зразумела, бо менавіта ў такім мястэчку прайшло дзяцінства і юнацтва аўтара, яму былі зразумелымі клопаты зямлякоў, іх беды і радасці.

 

 

10Глыбачане толькі ў 1994 годзе змаглі пазнаёміцца з аповесцю "Зялёная Амерыка" праз яе публікацю ў газеце "Веснік Глыбоччыны". 2-е выданне зборніка апавяданняў "Зялёная Амерыка" выйшла ў 2000 годзе дзякуючы намаганням нашага земляка, краязнаўцы Антона Сабалеўскага.

         Потым з’явіліся іншыя кнігі – зборнік апавяданняў і аповесцей “Сівапляс” (1928), аповесць “Блудны д’ябал” (1928), раман “Чацвёртая жонка” (1930(1?)). Спрабавў сябе Л.Ракоўскі ў паэзіі, ім напісаны словы да песні “Фізкультурная”.

І чытачы, і крытыкі вельмі цёпла прымалі творы пісьменніка, напісаныя з мяккім гумарам і добрым веданнем матэрыяла. Але самога пісьменніка не вельмі задавальняла роль бытапісьменніка. З юнацкіх гадоў ён цікавіўся гісторыяй. Яго прыцягвалі выдатныя, моцныя асобы, гераічныя характары, людзі, якія не баяцца браць на сябе адказнасць за лёс айчыны. Таму пісьменнік абраў для сябе гістарычны жанр.

З сярэдзіны 30-х гг. Л.Ракоўскі пачаў збіраць матэрыялы пра славутых палкаводцаў М.І.Кутузава, А.В.Суворава, вывучаць мемуарную, ваенна-гістарычную літаратуру. Больш 30 год ён плённа пісаў аб слаўнай рускай і савецкай гісторыі і застаўся верным патрыятычнай тэме назаўсёды.

Першы гістарычны раман «Изумлённый Капитан», прысвечаны эпохе царствавання Анны Іаанаўны, трагічнаму лёсу капітан-лейтэнанта марскога флоту Аляксандра Вазніцына, выйшаў у 1936 годзе. У рамане ёсць ўсё: складаная інтрыга, узвышанае каханне, неперадольныя прыпоны, ракавыя страсці. Праўда, крытыкі, аддаючы належнае несумненным дастоінствам рамана, не перамінулі адзначыць, што пазнавальная каштоўнасць рамана не вельмі вялікая. Аднак, навуковая даставернасць ўсіх наступных твораў не выклікае сумненняў.

У гразавыя дні ліпеня 1941 г. на прылаўках кніжных магазінаў ваеннага Ленінграда з’явілася 1-я частка рамана Л.Ракоўскага “Генералісімус Сувораў”, 4якая стала першай кнігай у трылогіі аб вялікіх рускіх палкаводцах. Кніга была закончана аўтарам незадоўга да пачатку вайны. Ракоўскі ўжо працаваў над другой часткай, але вайна пашкодзіла аўтару прадоўжыць раман пра народнага героя. Абедзве часткі рамана ў закончаным выглядзе з’явіліся толькі ў 1946 г., калі аўтар з ваеннага карэспандэнта зноў стаў пісьменнікам-гісторыкам.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, як і многія пісьменнікі таго часу, ён становіцца ваенным карэспандэнтам, пастаянным аўтарам франтавой газеты “На страже Родины” і газеты народнага апалчэння “На защиту Ленинграда”.

 

У 1943 годзе Л.Ракоўскі прачытаў артыкул аб герое-партызане Канстанціне Заслонаве. Гэтая тэма ўзрушыла пісьменніка. Хутка пасля таго, як7 быў вызвалены ад ворага раён баявых дзеянняў атрада Заслонава, ён выехаў на месца падзей, разыскаў яго сям’ю, яго баявых сяброў. Напісаная па гарачых слядах аповесць “Кастанцін Заслонаў” аснована на сапраўдных фактах, і тут Ракоўскаму, несуменна, прыгадзіўся вопыт гістарчынага раманіста. На беларускую мову аповесць была перакладзена у 1976 годзе.

 

 2Другой кнігай гістарычнай трылогіі стаў раман “Адмірал Ушакоў”, аб адмірале Ф.Ф.Ушакове, празваным “марскім Суворавым”. Адмірал Ушакоў, як і генералісімус Сувораў на сушы, не прайграў ніводнай бітвы на моры. Якія якасці павінен мець чалавек, каб стаць гістарычнай асобай такога масштабу? Імкнучыся адказаць на гэтае пытанне, Ракоўскі паказвае ўвесь жыццёвы шлях выдатнага флотаводца. І пісьменнік, як заўсёды, бездакорны ў выкарыстанні гістарычных фактаў. У 1952 годзе раман пабачыў свет. 

У 1960 годзе пісьменнік заканчвае трылогію раманам аб Кутузаве. Пра вайну 1812 года напісана шмат кніг, і звяртаючыся да гэтай3 тэмы, Ракоўскі не імкнуўся спаборнічаць з самім Львом Талстым. Ён ставіў іншую задачу – раскрыць біяграфію палкаводца, паказаць яго асобу ў развіцці. На стварэнне рамана “Кутузаў” было затрачана восем год. У рамане аўтар выкарыстоўваў новыя гістарычныя факты і матэрыялы, якія паказваюць шырыню і размах партызанскага руху. Цікавыя і главы прысвечаныя Напалеону, якія былі напісаны па невядомых для чытацкай аўдыторыі крыніцах.

Пазней пісьменнік прадставіў чытачам насупныя дзве кнігі – “Фронтовая азбука” і “Михаил Тухачевский” (1964, аповесць аб савецкім палкаводцы М.Н.Тухачэўскім) прысвечаныя тэме грамадзянскай вайны. 

 

13Адна з апошніх работ пісьменніка аповесць Жизни  наперекор. Повесть о Марлинском (1978) расказала пра жыццё і дзейнасць Аляксандра Бестужава. Дваранін, афіцер, пісьменнік, дзекабрыст, у літаратурных кругах Аляксандра Бестужава ведалі пад псеўданімам Марлінскій.

Агульнапрызнанымі вартасцямі кніг Л.Ракоўскага – па водгуках чытачоў – з’яўляецца ўсебаковае вывучэнне дакументальнага гістарычнага матэрыяла і жывасць, маляўнічасць апавядання. У сваіх работах Л.Ракоўскі заўсёды імкнуўся ўвесці свежы, малавядомы матэрыял. Яго раманы, напісаныя простым і ясным языком, з захапленнем чытаюць і дарослыя і дзеці. У іх ёсць і гумар, і жвавыя дыялогі. І ёсць самае галоўнае – даставернасць. Пры гэтым, дзеля займальнасці аповяду, Ракоўскі ніколі не паступаўся гістарычнай праўдай. Але, ад усяго гэтага яго творы не становяцца меньш цікавымі. Хутчэй – наадварот.

Раманы Л.Ракоўскага пераведзены на нямецкую, польскую, балгарскую, кітайскую, літоўскую, якутскую, башкірскую мовы.

  8Усё жыццё пісьменніка было запоўнена працай. Ён пісаў кнігі, артыкулы, чытаў лекцыі, працаваў з маладымі пісьменнікамі, перакладаў на рускую мову творы ўкраінскіх і беларускіх празаікаў і драматургаў. Л.Ракоўскі шмат ездзіў па Савецкаму Саюзу на сустрэчы з чытачамі, неаднаразова прыязджаў у Глыбокае, заходзіў у бібліятэку і цікавіўся, як чытаюць яго кнігі землякі. Але самае галоўнае, што ён стварыў – гістарычная проза.

 У 2012 годзе, падчас правядзення ў Глыбокім Дня беларускага пісьменства і друку, на будынку Глыбоцкай бібліятэкі9 сямейнага чытання была замацавна мемарыяльная дошка ў гонар ураджэнца Глыбоччыны, пісьменніка-публіцыста Лявонція Ракоўскага.

У фондзе Глыбоцкай раённай бібліятэкі маюцца некаторыя выданні пісьменніка (пазначаны чырвоным колерам). Прапануем зацікаўленым чытачам пазнаёміцца з творчасцю земляка. 

 

 

 

 

 Творы :

14

    1. Избранное : В 2 – х т. – Л., 1983.
    2. Канстанцін Заслонаў : аповесць. – Мн. : Маст. літ., 1976.
    3. Кутузов : роман. – Л. : Лениздат, 1971. – 664 с.
    4. Фронтовая азбука : рассказы о советских полководцах. – Л. : Дет. лит., 1968. – 119 с., ил.
    5. Генералиссимус Суворов : роман, рассказы. – Л. : Лениздат, 1971. – 558 с., ил.
    6. Адмирал Ушаков : роман. – Калининград : Янтарный сказ, 1996 . – 312 с. – (Ратная слава России).
    7. Зялёная Амерыка (1927). – Мн., 2000. – 54 с.
    8. Сівапляс : зборнік апавяданняў і аповесцей. – 1928 г.
    9. Блудны д’ябал : аповесці. – 1928 (1930?) г.
    10. Чацвёртая жонка : раман. – (1930(1?) г.
    11. Изумлённый Капитан : роман. – 1936 г.

       

Літаратура аб жыцці і творчасці :

    1. Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі // Памяць : гісторыка – дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995 . – С. 166 – 167.
    2. Ракоўскі Л.І. : Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 3 – х. – Мн., 2001. – С. 285.
    3. Ракоўскі Л.І. : Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т.6., Кн. 1. – Мн., 2001. – С. 89.
    4. Сідорович О. В Глубоком его книг не осталось // 7 дней. – 1996. – №4. – С.11.
    5. Усцінаў А. Ведаюць у цэлым свеце // Веснік Глыбоччыны. – 1996. – 9 студзеня.
    6. Скрабатун Ул. Ці ведаеце гэтыя імёны? // Шлях перамогі. – 1988. – 24 верасня. – С.2.

Шаноўныя глыбачане! Магчыма, у вас ёсць іншыя выданні твораў Л.Ракоўскага, будзем вельмі ўдзячны, калі атрымаем іх у падарунак! )))

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 72

Учора 90

За тыдзень 162

За месяц 1641

Усяго 97650

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236