Прэзентацыя новага выдання ў Падсвільскай бібліятэцы

depositphotos01 ok with flowers

 

 

 

IMG 6643

26 студзеня у Падсвільскай горпасялковай бібліятэцы сабраліся прыхільнікі паэзіі, а менавіта на прэзентацыю новага зборніка вершаў Таісы Роліч “У святле матулінай зоркі”. Зборнік яна прысвяціла году малой Радзімы.

Мы даведаліся, як ствараўся зборнік, якую мэту аўтар ставіла перад сабою і што адчувае сёння, калі трымае яго ў руках.

 

Праз паэтычнае слова Таіса Міхайлаўна яшчэ раз нагадвае, як важна любіць і берагчы той край, які даў табе жыццё і адкрыў прыгажосць роднага слова. У сваіх вершах аўтар разважае пра жыццё, імкнецца пазнаць яго сэнс, прызначэнне чалавека на зямлі,  шчасце і ідэалы, да якіх трэба імкнуцца. Нямала вершаў прысвечана каханню.

IMG 6661Самабытныя кампазітары Падсвілля і Глыбокага заўважылі і адчулі, што вершы Таісы Роліч лірычныя і добра кладуцца музыку.  Песні выконваюцца не толькі на мясцовай і раённай сцэне. З імі ўдзельнічаюць на раённых і абласных конкурсах. На прэзентацыі  прагучалі некалькі песен у выкананні самадзейных кампазітараў Вольгі Лубчонак і Уладзіміра Бурэня. Жаночая вакальная група “Падсвільчанка” выканала песню “Провинциальный городок”.

  Cвяты, сустрэчы, на якія запрашаюць Таісу Міхайлаўну, натхняюць  яе на стварэнне паэтычных віншаванняў. Некаторыя з іх увайшлі ў зборніку. Цікава было даведацца, што старэйшая ўнучка Таісы Роліч, Ганна, спрабуе рыфмаваць. І за дапамогай заўсёды звяртаецца да бабулі.

Трэба зазначыць, што на вокладцы зборніка - малюнкі самога аўтара.

IMG 6666Амаль дзве гадзіны працягвалася сустрэча. прыхільнікі творчасці сваёй зямлячкі шчыра парадаваліся новай падзеі, якая адбылася ў Таісы Міхайлаўны  і пажадалі, каб яшчэ доўгія гады яна радавала нас сваёй шчырай і непаўторнай паэзіяй.

Аўласевіч Н.,  27.01.2020

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 4

Учора 22

За тыдзень 112

За месяц 156

Усяго 45809

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-07

Зарэгістравалася: 182