Таіса Роліч

1873 1

Паэзія заўсёды там, дзе вядзе размову Душа. Мне здаецца, што пісаць вершы – гэта ўсё роўна, што ўмець лятаць як птушка. Гэтаму практычна нельга навучыцца, а вось разумець паэзію можа навучыцца кожны. У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Калі спявае душа і кахае сэрца” па творчасці самабытнага паэта Падсвілля Таісы Роліч.

IMG 5273Таіса Роліч працавала настаўнікам матэматыкі і нават сама не ведала, што мае талент пісаць вершы. Натхненне прыйшло з малой радзімы, дзе нарадзілася – з вёскі Шабаны. Пасля сустрэчы з аднакласнікамі і аднавяскоўцамі з'явілася жаданне напісаць пра вёску, яе жыхароў, аднакласнікаў, пра сябе. Так з’явіўся першы верш "Шабаны". Затым яшчэ некалькі вершаў. І пачалася творчая праца... Вось яна – сіла родных вытокаў, сіла матчынай мовы, якія дапамаглі раскрыцца творчаму патэнцыялу.

Вершы Таісы Міхайлаўны пяшчотныя, шчырыя і душэўныя. У іх прысутнічае музычнасць і лірычнасць. Гэта заўважылі і адчулі самадзейныя кампазітары Падсвілля і Глыбокага. Першую песню “Шабаны” на словы Таісы Роліч напісаў Уладзімір Бурэнь. Апрацавала некалькі песен і палажыла на ноты Ірына Харэвіч.

IMG 5255IMG 5264

Ганна Шакола таксама заўважыла, што вершы Таісы Роліч лёгка кладуцца на музыку. Песню «Дочки-матери» Ганна Казіміраўна выканала разам з дачкой і ўнукамі на творчай сустрэчы у Глыбокім падчас “Вішнёвым фестываля”. Відэа выступлення можна знайсці ў сетцы Інтэрнэт. Вясёлыя, ігрывыя радкі верша “Вечарына” нібы вяртаюць нас на вясковую вечарыну. Кампазітар як наяву адчула святочны настрой і напісала музыку. Зараз песня “Вечарына”, трывала ўвайшла ў рэпертуар жаночай вакальнай групы “Падсвільчанка”.

У 2016 годзе ўбачыў свет зборнік вершаў Таісы Роліч “Мой сонечны май”.  Прэзентацыя новай кнігі прайшІрына Харэвіч

ла ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы. Вершы і песні паланілі сваёй цеплынёй і меладычнасцю Вольгу Віктараўну Лубчонак. "Я набыла зборнік і дома па некалькі разоў перачытвала вершы. Некаторыя з іх адклікаліся ў душы музыкай, іх хацелася пець..." - расказвала Вольга Віктараўна. Такім чынам склаўся творчы саюз Таісы Роліч і Вольгі Лубчонак. З’явілася шмат новых твораў, якіх нет у зборніку вершаў “Мой сонечны май”, але прысутныя паслухалі некалькі новых песен на сустрэчы. “Асенні вальс”, “Лепестковый снег”, “Мой берёзовый край”, “Провинциальный городок” – гэта далёка не ўсе песні, напісаныя Вольга Лубчонак на словы сваёй зямлячкі – Таісы Роліч.

IMG 5272IMG 5284IMG 5287

Песня “Где ты, берег юности…” напісаная  В.Лубчонак у выкананні Лідзіі Генеральчык  паклікала прысутных мерапрыемства ў край юнацтва, у “шаловливое лето” і адазвалася ў душы цёплымі, трапяткімі ўспамінамі. Вельмі цікава было паслухаць некаторыя песні ў выкананні самога аўтара вершаў. 

 

 

 

Хутка праляцеў час сустрэчы, мы ўдзячны аўтарам, што дазволілі дакрануцца да чароўнага свету паэзіі і музыкі, адчуць асалоду прыгожых радкоў і гукаў, вершаў і песен.

IMG 5283

 

 

 

 

 

5 снежня 2018 г., Наталля Аўласевіч

бібліятэкар Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 0

Учора 31

За тыдзень 248

За месяц 1176

Усяго 65857

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-10-24

Зарэгістравалася: 208