Павел Каруза. Кампазітар, дырыжор, фалькларыст з Глыбоччыны

02 01

Аб Каруза Паўлу Іосіфавічу звычайна ўзгадваюць краязнаўцы падчас яго народзінаў. Што гэта за асоба, які яго ўнёсак у развіццё беларускай культуры?

Нарадзіўся Павел Іосіфавіч 25 лютага 1906 г. у ваколіцах Глыбокага, па іншых звестках, у в. Ваўкалата Пастаўскага раёна. Далёкія продкі П.І.Карузы, якія трапілі на Беларусь ў 17 – 18 ст., паходзілі з Італіі. Сям’я Карузаў яшчэ ў мінулым стагоддзі была параднёная з сям’ёй грамадска-палітычных дзеячаў Душэўскіх з Глыбокага.

Сям’я Карузаў была музыкальная, бацька быў арганістам у дзеркаўшчынскім касцёле, сёстры таксама гралі на музычных інструментах. Бацькі доўгі час гаспадарылі на Глыбоччыне. У 1928 годзе ён скончыў Віленскую кансерваторыю па класу тэорыі і кампазіцыі. Пасля пад кіраўніцтвам Антона Грыневіча, якога лічыў сваім настаўнікам, пачаў збіраць беларускія народныя песні. Кіраваў хорам у Віленскім інстытуцё гаспадаркі і культуры.

02

 

З сярэдзіны 20-х гг ён удзельнік грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ў Заходняй Беларусі, старшыня ЦК Беларускай хрысціянска-дэмакратычнае партыі (БХД) і галоўны рэдактар перыядычнага органу БХД газеты «Biełaruskaja krynica». Як рэдактар газеты неаднаразова прыцягваўся польскай адміністрацыяй да судовай адказнасці.

У 1928 г. быў абраны ў сейм Польшчы прадстаўніком буйной партыі 1928Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ад жыхароў Свянцянскага павета. Аднак, новы склад Сейма Ю. Пілсудскі палічыў вельмі радыкальным і ў 1930 г. самачынна разагнаў яго. Павел Каруза аказаўся беспрацоўным. Ён расчараваўся ў магчымасцях беларускай культурнай і грамадскай дзейнасці ў Вільні. Пэўны час ён хаваўся ў глухіх месцах, затым перайшоў польска-савецкую граніцу, спадзеючыся ажыццявіць у БССР свае планы, выдаць фальклорныя запісы.

Але выдаць сабраныя беларускія песні, апублікаваць арыгінальныя музычныя творы ў сталіцы Савецкай Беларусі Менску малады фалькларыст не змог. У хуткім часе ён быў арыштаваны і сасланы на Салаўкі, дзе  ўжо знаходзіўся другі яго настаўнік — С. Рак-Міхайлоўскі. На Салаўках Каруза прабыў 13 гадоў. Толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны здолеў вярнуцца на Беларусь і ўладкавацца на працу  дырыжорам Маладзечанскага абласнога ансамбля песні і танца.

У 1949-м П.Каруза паўторна арыштаваны і высланы ў Сібір, у Нарыльск, дзе зарабляў на хлеб дырыжорствам і кампазітарствам у мясцовым тэатры драмы і музыкі. Вызвалены ў 1955 г., а праз два гады, канчаткова рэабілітаваны, ён вярнуўся ў Вільнюс. Спачатку працаваў настройшчыкам музычных інструментаў, а пасля знайшоў работу ў Дзяржаўным ансамблі песні і танца Літоўскай ССР.

   Да самай смерці Каруза не парываў сувязі з беларускімі фалькларыстамі з Мінска. Неаднойчы выступаў з успамінамі пра энтузіяста беларускай песеннай культуры Антона Грыневіча ў часопісе “Мастацтва Беларусі” і газеце “Літаратура і мастацтва”, падрыхтаваў да публікацыі фальклорную спадчыну гэтага падзвіжніка беларускай песні.

П. Каруза — аўтар тэарэтычных прац па фальклоры «Вытокі беларускага меласу», «Абрадавыя песні Паазеря» і інш. Асабліва глыбока ён вёдаў і адчуваў стыхію каляндарна-абрадавай паэзіі. На жаль, архіў кампазітара некалькі разоў знішчаўся, таму многія яго музычныя і навуковыя творы загінулі.

    У апошнія гады жыцця Карузам былі напісаны творы на словы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Л.Геніюш, Н.Гілевіча. Незадоўга да смерці фалькларыст прыслаў на суд А.В.Багатырову сваю камерную сімфонію.

   Памёр Павел Іосіфавіч Каруза ў 1988 годзе.

   Такім чынам, Павел Іосіфавіч Каруза стаяў ля вытокаў збору беларускай фальклорнай спадчыны, заклаў асновы літаратурнай апрацоўкі беларускай абрадавай паэзіі, унёс свае музычныя творы ў скарбонку беларускай класічнай музыкі.

Яшчэ ў 2003 годзе ля в.Воўкашчына, якая знаходзіцца пры дарозе Глыбокае - Дзеркаўшчына, стаяў паўразбураны хутар Карузаў. Дапытлівыя падлеткі знайшлі на гарышчы нотныя сшыткі, а таксама розныя дакументы царскіх і польскіх часоў з прозвішчам Каруза. Дакументы былі перададзены ў Глыбоцкі гісторыка - этнаграфічны музей.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Павел Іосіфавіч Каруза // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. - Мн.: БелЭн, 1995. - с.412
  2. Скрабатун, Ул. Павел Іосіфавіч Каруза // Вольнае Глыбокае. - 2004. - № 7
  3. Скрабатун, Ул. Ён прысвяціў сваё жыцё роднай Беларусі // Вольнае Глыбокае.- 2006.- 23 лютага

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 23

За тыдзень 19

За месяц 1357

Усяго 40594

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-03-30

Зарэгістравалася: 173