Да 105-гадовага юбілею паэта Алеся Дубровіча
Кіну свае думы жураўліным лётам –
Хай ляцяць да сонца, у далёкі край,
Сам пайду і сяду пад лазовым плотам
І пра тое сонцу ціха буду граць.
І хоць скасцянеюць пальцы на марозе,
Не пакіну кратаць галасістых струн,
Хай зімой завеі выюць на парозе,
Ці ў барах сасновых плачуць, як лясун
Паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Алесь Дубровіч нарадзіўся ў 10 сакавіка 1910 года ў в. Галубічы Дзісненскага павета Віленскай губерні, цяпер в. Каралевічы Глыбоцкага раёна. Сапраўднае імя паэта – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч.
Алесь Дубровіч родам з беднай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння вясковай школы займаўся самаадукацыяй.
Удзельнічаць у літаратурным жыцці і рэвалюцыйнай барацьбе пачаў рана. У 1933 годзе быў апублікаваны яго першы верш “Беларусь”. У гэтым жа годзе быў удзельнікам І-га нелегальнага з’езду пісьменнікаў, які ўтварыў Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. За падпісанне “Дэкларацыі группы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі” у 1934 годзе арыштаваны польскай дэфензівай і асуджаны. Пасля судовага працэсу ў 1936 годзе выйшаў на свабоду.
Творчая дзейнасць А. Дубровіча непарыўна звязана з вызваленчай барацьбой у Заходняй Беларусі. У сваім паэтычным крэда – вершы “Мы” сцвярджаў: “Натхненне нашае ў змаганні за шчасце новага жыцця”. Па ўспамінах В. Таўлая, рэдактар літаратурнага аддзела “Беларускага летапісу” М. Танк вылучаў вершы А.Дубровіча як досыць яркія і арыгінальныя.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР А.Дубровіч працаваў у валасным рабоча-сялянскім камітэце, выбіраўся старшынёй сельсавета, быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. Перад Вялікай Айчыннай вайной А.Дубровіч працаваў у Віленскай раённай газеце, змяшчаў там вершы, нарысы, карэспандэнцыі. У час вайны вёў падпольную работу ў родных мясцінах на Глыбоччыне, трымаў сувязь з партызанамі.
У пачатку лістапада 1942 года гітлераўскія акупанты арыштавалі группу падпольшчыкаў, сярод іх быў і А. Дубровіч. Паэт быў растраляны.
Зараз непадалёк ад вёскі Галубічы, на месцы расстрэлу патрыётаў ўзвышаецца помнік. Адна з вуліц горада Глыбокае носіць імя Алеся Дубровіча. У 2012 годзе ў Глыбокім была адкрыта Алея гонару, на якой устаноўлены бюст паэта.
Творы А. Дубровіча
- Дубровіч, А. Беларусь : верш / А. Дубровіч // Бел. газ. - 1933. - 10 ліст.
- Дубровіч, А. Мы: верш / А. Дубровіч // Літ. стар. - 1934. - 25 студз.
- Дубровіч, А. Восень : верш / А. Дубровіч // Летапіс ТБШ. - 1936. - № 4 - 8.
- Дубровіч, А. Зямлю акружым шчасця чаром: верш / А. Дубровіч // Наша воля. - 1936. - 12 крас
- Дубровіч, А. Грудзей распаленых напевы: верш / А. Дубровіч // Бел. летапіс. - 1937. - № 6 - 7.
- Дубровіч, А. Дзяўчыне: верш / А. Дубровіч // Бел. летапіс. - 1937. - № 10, 11.
- Дубровіч, А. Крапіва: верш / А. Дубровіч // Бел. летапіс. - 1937. - № 4.
- Дубровіч, А. “Гэй віхор шырокакрылы”. “Калісь любві хмель вясняны”: вершы / А. Дубровіч // Калоссе. - 1938. – С.4.
- Дубровіч, А. Кіну свае думы. Восень: вершы / А. Дубровіч // Бел. летапіс. - 1938. - № 4,5.
- Дубровіч, А. У зорны край: верш / А. Дубровіч // Бел. летапіс. - 1938. - № 4, 5.
- Дубровіч, А. “Пад звон дратоў сумуючы”. “Вясна ! І тысячы сугуччаў”: вершы / А. Дубровіч // Калоссе. - 1939. - № 2.
- Дубровіч, А. У краіне Леніна: (частушкі ) / А. Дубровіч // Вілейская праўда. - 1939. - 10 студз.
- Дубровіч, А. Хоць радасці сэрца не выліць славамі: верш / А. Дубровіч // Вілейская праўда. - 1939. - 3 студз.
- Дубровіч, А. Толькі сталінцаў пашлём. Пад мудрым законам: вершы / А. Дубровіч // Сялян. газета. - 1940. - 21 лют.
- Дубровіч, А. Мы. Крапіва. “Усхваляваныя напевы”. Зорны край. Калісь любві хмель вясняны. Кіну свае думы. “Пад звон дратоў сумуючы”: вершы / А. Дубровіч // Мы іх не забудзем. – Мінск, 1949.
- Дубровіч, А. Крапіва. Кіну свае думы: вершы / А. Дубровіч // Анталогія беларускай паэзіі: у 3т. Т.3. – Мінск, 1961.- С.44
- Дубровіч, А. Мы. “Усхваляваныя напевы”. Зорны край. Калісь любві хмель вясняны. Кіну свае думы. “Пад звон дратоў, сумуючы”: вершы / А. Дубровіч // Сцягі і паходні. – Мінск, 1965.
- Дубровіч, А. Мы. Крапіва. Зорны край. Кіну свае думы. “Пад звон дратоў, сумуючы” : вершы / А. Дубровіч // Крывёю сэрца. – Мінск, 1967.
- Дубровіч, А. Вершы / А. Дубровіч // Радзіме – радок і жыццё . – Мн.: Маст. літ, 1990. – С. 370-375
- Дубровіч, А. Мы : Верш / А. Дубровіч // Шлях Перамогі. - 1988. – 13 верасня
- Дубровіч, А. Вершы / А. Дубровіч // Ростані волі і заходне-беларускай паэзіі. – Мн.: Маст. літ, 1990. – С. 370-375
- Дубровіч, А. Мы. Зорны край : вершы / А. Дубровіч У кн. “Дзвіна: Віцебшчына літаратурная. – Мн. : Маст. літ., 1992 . – С. 262
- Дубровіч, А. Кіну свае думы жураўліным лётам... : Верш / А. Дубровіч // Веснік Глыбоччыны. - 1995. - № 49. - 23 чэрв. – С.2
- Дубровіч, А. Мы. Звёздный край : стихи / А. Дубровіч // Нёман. - 2004. - №3 . – С. 171 - 172
Літаратура аб жыцці і творчасці паэта
- Дубровіч Алесь //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6 т. Т.З. - Мінск.: БелЭН, 1996. - С.309.
- Дубровіч Алесь //Энцыклапедыя літаратуры i мастацтва у 5 т. Т.2. - Мінск.: БелСЭ, 1985. - С.372.
- Дубровіч Алесь //Беларуская Савецкая энцыклапедыя: у 13 т. Т.4. - Мінск.: БелСЭ, 1971. - С.306.
- Алесь Дубровіч //Памяць: Глыбоцкі раён. - Мінск, 1995. - С.161-162.
- Алесь Дубровіч //У кн.: "Мы ix не забудзем". - Мінск., 1949.
- Бельскі, М. Ён прыйшоў у сінязорны край: да 60-годдзя А.Дубровіча // ЛіМ.- 1966. – 8 ліп.
- Валатовіч, З. Алесь Дубровіч: бібліяграфічная даведка да 75-годдзя нараджэння // Полымя. – 1985. - № 12
- Велюгин, А. Песен полный подсумок // Во славу Родины. – 1964. – 15 июля
- Велюгин, А. Кровью сердца : Стихи белорусских поэтов, павших на Великой Отечественной войне // Неман. – 1985. - №5
- Волкаў, I. Паэт-змагар / І.Волкаў //Віц. рабочы. - 2000. - 3 чэрвеня
- Жорава, К. Яны ў нашых сэрцах //ЛіМ. – 1975. – 9 мая
- Жыгуноў, А. Вяртанне Алеся Дубровіча // Шлях перамогі.- 1988. - № 111. - 13 верас.
- Жыгуноў, А. Вяртанне Алеся Дубровіча //У кн. : Дзвіна: Віцебшчына літаратурная.- Мінск.: Маст. літ, 1992. - С.258-261.
- Дубровіч Алесь // Полымя. – 2004. – № 12. - С. 167 - 169
- Каласок з Глыбоцкай зямлі : [аб паэце Алесю Дубровічу, нар. у в. Каралевічы Глыбоцкага раёна ] // ЛіМ. – 2000. – 8 верасня.
- Канапель, А. Алесь Дубровіч // Народн. слова. – 1999. – 17 жн. – С. 5
- Каханоўскі, Г. Гімн змагання // Чырв. змена. – 1967. - 26 студзеня
- Мікуліч, М. Мы слова барацьбы пяём... // ЛіМ. – 2006. - № 34. – С. 7
- Палітычны працэс “Беларускай газеты” і “Асвы” // Наша воля. – 1936. – 12 красавіка
- Русецкий, А. Поэт-борец, поэт-романтк… // Народнае слова. – 2012. - № 130. – 13 лістапада. – С.6
- Салтук, А. І вершам і жыццём // Віцебскі рабочы. – 2005. – 22 студз. – С.4
- Семураў, Ф. Ён быў нашым земляком // Шлях перамогі
- Собаль, В. Асвецім сэрцам шлях сябрам // Віц. рабочы. – 1995. – 9 снежня
- Сутула, Г. “Кіну свае думы жураўліным лётам...” // Нар. газета. – 1998. – 8 снежня. – С.2
- Таўлай, В. Алесь Дубровіч// У кн.: Мы іх не забудзем. - Мн., 1949
- Таўлай, В. Дакументы. Успаміны. Артыкулы. - Мн.: Маст. літ., 1984
- Хмара, С. Пяе беларускі маладняк // Шлях моладзі. – 1938. - № 20
- Чыгрын, С. Юнацкіх дзён лавіў акорд // Першацвет. – 1993. - № 11. - С. 97- 99
- Чамеза, М. Паэт-змагар // ЛіМ. – 1983.- 2 версня